Мы - гэта MOST+

Мы - гэта MOST+

Праз нас вы можаце падаць заяўку на грант ЕС, які пакрывае выдаткі на стажыроўкі, удзелы ў канферэнцыях, семінарах, форумах і навучальных паездках.

Праграма стажыровак

Тут вы даведаецеся, як скласці і запланаваць вашу стажыроўку ў ЕС: якім патрабаванням вы мусіце адпавядаць, які сектар дзейнасці варта абраць, на якую працягласць і краіну можна разлічваць, як скампанаваць бюджэт і шмат іншага.
*Апошняя дата падачы заявак - 3-га чэрвеня 2024 (15:00 па мінскім часе).

1

Грамадства

Да сектара грамадскай дзейнасці адносяцца такія сферы, як грамадзянская супольнасць і правы чалавека, а таксама СМІ і сумежныя прафесійныя галіны.

Падрабязнасці

2

Культура

Асновай для гэтага сектара служыць шырокае разуменне культуры, у якую ўваходзяць таксама турызм і індустрыя творчасці і культурнай прадукцыі.

Падрабязнасці

3

Адукацыя

Сектар адукацыі для праграмы MOST+ гэта праца ў сферы нефармальнай і неакадэмічнай адукацыі, а таксама асветы на працягу ўсяго жыцця. Акрамя таго, наша праграма разглядае ініцыятывы, звязаныя з педагагічнымі даследаваннямі, трансфармацыяй адукацыі і грамадства, дэмакратызацыяй адукацыі і барацьбой з няроўнасцю ў адукацыйнай сферы.

Падрабязнасці

4

Ахова здароўя

Да гэтага сектара адносяцца прафесіі ў сферы аховы здароўя і медыцыны, а таксама мэнэджмэнт аховы здароўя і ўдасканаленне першаснай медыцынскай дапамогі.

Падрабязнасці

5

Бізнес

Да гэтага сектара адносяцца малыя і сярэднія прадпрыемствы, інавацыйны бізнес (напрыклад, IT) і ў цэлым шырокі спектр разнавіднасцяў бізнесу.

Падрабязнасці

6

Устойлівае развіццё

У гэтую катэгорыю ўваходзяць арганічная сельская гаспадарка, абарона навакольнага асяроддзя, устойлівая энергетыка і іншыя сумежныя галіны.

Падрабязнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST+

Падрабязнасці Link arrow
Віктар Дэйч пра мабільнасць у Італію з праграмай MOST

Віктар Дэйч пра мабільнасць у Італію з праграмай MOST

Сваімі ўражаннямі ад паездкі ў італьянскі адукацыйны цэнтр праз праграму MOST дзеліцца беларускі настаўнік Віктар Дэйч.

Падрабязнасці Link arrow
Паездка кіраўніцы дэпартамента продажаў на курс у Аўстрыю

Паездка кіраўніцы дэпартамента продажаў на курс у Аўстрыю

Сёння мы распавядаем гісторыю кіраўніцы дэпартамента продажаў аднаго беларускага агенцтва, якая, дзякуючы праграме MOST+, накіравалася на трохдзённы навучальны курс Essentials of Negotiation: for all Business People у Вену.

Падрабязнасці Link arrow
Прадстаўнік беларускага стартапа на выставе ў Італіі

Прадстаўнік беларускага стартапа на выставе ў Італіі

Пры падтрымцы праграмы MOST+ прадстаўнік беларускага стартапа па развіцці экалагічнага транспарта, наведаў выставу EICMA ў Італіі.

Падрабязнасці Link arrow
Стажыроўка беларускай доктаркі ў Венгрыю

Стажыроўка беларускай доктаркі ў Венгрыю

Сёння распавядаем гісторыю беларускай прафесіяналкі са сферы псіхіятрыі і сэксалогіі. Дзякуючы праграме MOST+ (сектара «аховы здароўя»), яна наведала 10-дзённы курс па сэксалогіі і сумежных дысцыплінах у школе ESSM у Венгрыі.

Падрабязнасці Link arrow