Стажыроўка беларускай доктаркі ў Венгрыю

Стажыроўка беларускай доктаркі ў Венгрыю

Сёння распавядаем гісторыю беларускай прафесіяналкі са сферы псіхіятрыі і сэксалогіі. Дзякуючы праграме MOST+ (сектара «аховы здароўя»), яна наведала 10-дзённы курс па сэксалогіі і сумежных дысцыплінах у школе ESSM у Венгрыі.

Спецыялістка кажа, што курс быў карысным: падчас яго было нададзена шмат увагі тэарэтычнаму навучанню, у некаторыя дні ў адпаведнасці з праграмай былі практычныя сесіі - работы з парамі або індывідуальная тэрапія. Адзін дзень быў прысвечаны воркшопам на спецыфічныя тэмы, падчас якіх вяліся актыўныя дыскусіі. А па вечарах была магчымасць для нэтворкінга паміж удзельнікамі.


«Стажыроўка, вядома, паўплывала на мой прафесійны рост. Я паглыбіла тэарэтычныя веды ў сферах, дзе былі прабелы. Нейкія тэмы былі для мяне і зусім новыя. У некаторых наадварот – я зразумела, што маю вельмі дастатковы ўзровень. А больш за ўсё я шаную магчымасць супрацоўніцтва з калегамі з іншых краін. З некаторымі (з Нідэрландаў, Харватыі, Швецыі, Англіі) я дамовілася на стажыроўкі ў іх клініках, якія буду паступова арганізоўваць і наведваць», - дзеліцца ўражаннямі доктарка.


Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
© Фота з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow