Пра нас

MOST+ - гэта праграма прафесійнага абмена для беларускіх спецыялістаў і іх калег з краін Еўрапейскага Саюза (ЕС).

Яна спрыяе павышэнню мабільнасці і інтэрнацыяналізацыі беларускіх спецыялістаў і іх інтэграцыі ў агульнаеўрапейскія прафесійныя супольнасці. Для дасягнення гэтых мэтаў праект MOST+ арыентаваны на стварэнне ўстойлівых кантактаў, развіццё плённага абмена досведам і ведамі між беларускімі і еўрапейскімі спецыялістамі, а таксама на прасоўванне еўрапейскіх каштоўнасцяў і фактараў поспеху ў розныя сферы ў Беларусі.

EU4Belarus

Развіццё міжасобасных кантактаў даўно з'яўляецца прыярытэтам у адносінах ЕС і Беларусі. Іх важнасць стала яшчэ відавочней са жніўня 2020 г. Таму ў рамках праекту EU4Belarus была запушчана праграма MOST.

Праграма MOST+ прадугледжвае фінансаванне не менш за 500 стажыровак. Яна з'яўляецца пераемніцай праектаў MOST I і MOST II, якія з 2014 да 2020 года дазволілі арганізаваць індывідуальныя стажыроўкі для 4873 беларускіх спецыялістаў у краіны ЕС.

MOST+

Праграма мабільнасці MOST+ дае беларускім спецыялістам магчымасць удзельнічаць у стажыроўках і іншых відах выязнога навучання. Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца на адмысловым партале Гётэ-Інстытута ў Германіі, што гарантуе бяспеку і канфідэнцыяльнасць. Перыяд рэалізацыі праграмы - з лістапада 2022 па ліпень 2024 года. Рэалізацыяй праграмы займаецца Гётэ-Інстытут у Вільні. Праграму MOST+ фінансуе ЕС.

Праграма MOST+ з'яўляецца аналагам праграмы SALT (Support to Advanced Learning and Training), таксама адкрытай у рамках праекта EU4Belarus і прызначанай для навукоўцаў і студэнтаў.

Гётэ-інстытут

Мы злучаем людзей па ўсім свеце. Як установа культуры Федэратыўнай Рэспублікі Германія, мы спрыяем культурнаму абмену, адукацыі і грамадскаму абмеркаванню ў міжнародным кантэксце, і падтрымліваем вывучэнне і выкладанне нямецкай мовы. Разам з партнёрамі мы арыентаваныя нарашэнне глабальных праблемаў і прасоўвання розных пунктаў гледжання ў дыялогу, заснаваным на даверы. Ключом да дасягнення паразумення мы лічым здольнасць слухаць і разважаць. Мы кіруемся прынцыпамі празрыстасці, разнастайнасці і ўстойлівасці. На гэтых прынцыпах заснаваны нашыя паслугі і метады працы.

ГЁТЕ-ИНСТИТУТ © Goethe-Institut / Victoria Tomaschko

У праграме MOST+ мы абапіраемся на свой досвед паспяховай рэалізацыі папярэдніх праектаў MOST (фазы I і II) з 2014 па 2020 г. У адрозненні ад папярэдніх праектаў, рэалізаваных непасрэдна ў Беларусі, цяперашняя праграма MOST+ рэалізуецца праз офіс Гётэ-Інстытута ў Літве. Цяпер Гётэ-Інстытут узначальвае два кансорцыумы, якія рэалізуюць у гэтым рэгіёне праекты з фінансаваннем ЕС, якія прадугледжваюць стажыроўкі і накіраваныя на паляпшэнне ўзаемапаразумення паміж краінамі Усходняга партнёрства і ЕС: House of Europe Ukraine і EU4Culture.

© Goethe-Institut / Ihti Fahim