КРЫТЭРЫ АЦЭНКІ

Пасля падачы ваша заяўка пройдзе некалькі этапаў ацэнкі. На першым этапе яна будзе правярацца па тэхнічных крытэрах:

  • Ці адпавядае заяўнік патрабаванням, якія краіны прызначэння пазначаны ў заяўцы, які тып стажыроўкі абраны;
  • А таксама, правільнасць запаўнення формы заяўкі і наяўнасць усіх неабходных дакументаў.

Калі ваша заяўка адпавядае тэхнічным крытэрам, яна будзе перададзена на разгляд двум высокакваліфікаваным беларускім экспертам, якія спецыялізуюцца на вашым прафесійным сектары. Эксперты ацэняць заяўку з выкарыстаннем празрыстай працэдуры, зыходзячы з зацверджаных крытэраў адбору. У выпадках, калі адзнакі экспертаў будуць разыходзіцца на 35% ці больш, да разгляду будзе прыцягнуты трэці эксперт.

Notice

Прыблізна праз месяц з моманту падачы заяўкі вы атрымаеце на электронную пошту паведамленне з вынікамі яе разгляду.

EVALUATION CRITERIA
Асноўныя крытэры адбору

Прафесійная значнасць паездкі

  • Як заяўнік апісвае сваю асабістую і прафесійную матывацыю?
  • Наколькі пераканаўча распісана мэта запланаванай паездкі?
  • Ці можа паездка мець рэальную вартасць для прафесійнага росту заяўніка?
  • Ці існуе прамая сувязь паміж паездкай і сферай прафесійнай дзейнасці заяўніка?
  • Наколькі рэлевантна прапанаваная паездка для прафесійнай дзейнасці заяўніка з улікам дадзеных, пазначаных у яго (яе) рэзюмэ?

Мэтазгоднасць і рэалістычнасць праекта стажыроўкі

  • Ці добра апісаны прапанаваны праект стажыроўкі? Наколькі лёгка можна зразумець ключавыя аспекты стажыроўкі?
  • Ці адпавядаюць краіна прызначэння і прымаючы бок/партнёр(ы) заяўленым мэтам стажыроўкі? 
  • Наколькі яны рэлевантныя ў кантэксце дадзенай паездкі?
  • Наколькі добра спланавана і арганізавана дзейнасць у рамках стажыроўкі? Павінна быць прадастаўлена штодзённая праграма актыўнасцяў: дасканальна абгрунтавана неабходнасць кожнага дня гэтай праграмы.

  • Ці з'яўляецца прапанаваны бюджэт дакладным, выканальным і рэалістычным? 
  • Ці адпавядаюць запланаваныя выдаткі актыўнасцям, прапісаным у межах паездкі?
  • Ці зможа заяўнік эфектыўна камунікаваць з прымаючай арганізацыяй/партнёрам? Ці існуе магчымасць пераадолець патэнцыйныя моўныя бар'еры?

Эфект ад паездкі для супольнасці

  • Ці дасць стажыроўка які-небудзь эфект на беларускіх калег/прафесійную супольнасць заяўніка?
  • Ці апісаў заяўнік, як ён (яна) плануе дзяліцца вынікамі стажыроўкі з іншымі беларускімі спецыялістамі? Неабходна падрабязнае апісанне плана па абмене вынікамі і атрыманым досведам з паездкі, асабліва ад заяўнікоў, якія плануюць доўгатэрміновую мабільнасць.

Доўгатэрміновыя вынікі / устойлівасць

  • Як заяўнік плануе выкарыстоўваць вынікі стажыроўкі ў доўгатэрміновай перспектыве? 

Адпаведнасць мэтам / каштоўнасцям праграмы MOST+

  • Наколькі прапанаваная стажыроўка адпавядае агульным мэтам і каштоўнасцям праграмы MOST+?
Дадатковыя крытэры адбору (магчымасць атрымаць дадатковыя балы, калі...)

Геаграфія і статус

  • Ці пражывае заяўнік у несталічным рэгіёне, сельскай мясцовасці ці маленькім горадзе?
  • Ці пражывае заяўнік у Беларусі?

Паездкі ў менш запатрабаваныя краіны

  • Ці ўваходзіць выбраная заяўніком краіна прызначэння ў наступны спіс: Бельгія, Балгарыя, Кіпр, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Грэцыя, Венгрыя, Ірландыя, Люксембург, Мальта, Славакія, Славенія, Румынія?

Удзел у папярэдніх праграмах MOST

  • Ці заяўнік удзельнічаў у 2 стажыроўках практа MOST+?
  • Ці заяўнік удзельнічаў у мінулых праграмах MOST I/II або ўдзельнічаў у адной паездцы ў межах MOST+?
  • Перавага аддаецца заяўнікам, якія раней не ўдзельнічалі ў праграмах стажыроўкі MOST I, II або MOST+.

Адсутнасць роўных умоваў

  • Ці падвяргаўся заяўнік рэпрэсіям, дыскрымінацыі або несправядліваму стаўленню?
Асноўныя крытэрыі адбору для мабільнасці тыпу Візіты партнёраў з ЕС

Прафесійная значнасць мабільнасці

  • Наколькі пераканаўчая мэта запланаванай мабільнасці?

  • Ці будзе гэтая мабільнасць садзейнічаць дасягненню мэтаў першай мабільнасці ў ЕС?    

  • Ці будзе зваротная мабільнасць садзейнічаць развіццю агульнага праекта паміж беларускімі прафесіяналамі і іх партнёрамі з ЕС?

Мэтазгоднасць і рэалістычнасць мабільнасці

  • Ці выразна распісана прапанаваная мабільнасць? Ці лёгка зразумець ключавыя аспекты мабільнасці?

  • Наколькі добра спланаваныя і арганізаваныя мерапрыемствы ў межах гэтай мабільнасці?

  • Ці з'яўляецца прапанаваны бюджэт выразным, праўдападобным і рэалістычным?

  • Ці адпавядаюць запланаваныя выдаткі мерапрыемствам па мабільнасці?

  • Ці змогуць партнёры з ЕС эфектыўна камунікаваць са сваімі беларускімі калегамі, знаходзячыся ў Беларусі? Ці пераадольныя будуць патэнцыйныя моўныя бар'еры?

Рэзанансны эфект мабільнасці

  • Ці падвысіць такая мабільнасць кампетэнцыі беларускіх калегаў/прафесійнай супольнасці заяўніка?

  • Ці паўплывае такая мабільнасць станоўчым чынам на Беларусь?