Нашы партнёры

EU4Belarus

Праект пад назвай "EU4Belarus: падтрымка сацыяльнай устойлівасці і развіцця чалавечага капіталу" прадугледжвае пашырэнне магчымасці і ўмацаванне устойлівасці арганізацыяў і актывістаў, якія займаюцца развіццём грамадзянскай супольнасці для прасоўвання дэмакратычных зменаў у Беларусі, і падтрымкі беларускіх студэнтаў і спецыялістаў, даючы ім доступ да сучаснай і якаснай адукацыі і падрыхтоўкі.

Падрабязнасці Link arrow
Дыпламатычныя місіі краін-членаў Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь

У Еўрапейскі Саюз уваходзіць 27 краін, 20 з іх маюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Рэспубліцы Беларусь. Кіраўніцтва праграмы MOST+ інфармуе дзяржавы-члены ЕС аб важнасці развіцця міжасобасных кантактаў, наладжванні прафесійных кантактаў паміж еўрапейскімі і беларускімі спецыялістамі, кампаніямі і арганізацыямі, і падтрымкі іх інтэграцыі ў агульнаеўрапейскія прафесійныя супольнасці. Еўрапейскія дыпламатычныя місіі ў Беларусі могуць дапамагчы ў атрыманні віз атрымальнікам грантаў на стажыроўкі па праграме MOST+.

Падрабязнасці Link arrow
SALT

Праграма "EU4Belarus - SALT" фінансуецца Еўрапейскім Саюзам у межах пакета спецыяльных мер "EU4Belarus: салідарнасць з народам Беларусі". Гэта ініцыятыва па развіццю міжасабовых кантактаў заклікана пашырыць прафесійныя і адукацыйныя далягляды беларускіх спецыялістаў, студэнтаў і вучоных; рэалізацыяй праграмы займаецца літоўскае Цэнтральнае агенцтва па кіраванні праектамі.

Падрабязнасці Link arrow
Праект Social Camp

Гэта адукацыйны і асветніцкі праект для беларусаў і беларусак, якія цікавяцца развіццём краіны і міжнародных сувязяў з ёю, незалежна ад месца іх пражывання. Social Camp - праект Еўрапейскага Саюза, рэалізацыяй якога займаецца кансорцыум на чале з варшаўскім аддзяленнем Гётэ-Інстытута.

Падрабязнасці Link arrow
EU4Culture

EU4Culture – праект, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам, і прадстаўляе гранты на стажыроўкі артыстам і спецыялістам ў культурнай сферыз краін Усходняга Партнёрства: Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны і Беларусі. Ажыццяўляе праект узначалены тбіліскім аддзяленнем Гётэ-Інстытута кансорцыум, у які ўваходзяць Цэнтры Чэшскай Культуры, Дацкі Інстытут Культуры і Французскі Інстытут у Грузіі.

Падрабязнасці Link arrow