ЯК СПЛАНАВАЦЬ ПАЕЗДКУ

Тут вы можаце даведацца, якія крокі вам трэба зрабіць, каб максімальна паспяхова спланаваць сваю паездку.
*Апошняя дата падачы заявак - 3-га чэрвеня 2024 (15:00 па мінскім часе).

Падаць заяўку на грант

З дапамогай гранта на стажыроўку MOST+ вы можаце наведаць краіны ЕС з мэтай:

icon

Наладзіць партнёрскія адносіны ў сваёй прафесійнай сферы і пашырыць свае міжнародныя прафесійныя кантакты;

icon

Распрацаваць сумесныя праекты;

icon

Паўдзельнічаць у канферэнцыях, кангрэсах, форумах, іншых сектаральных мерапрыемствах або прэзентаваць сваю працу ці паслугі;

icon

Паўдзельнічаць у вучэбна-азнакамляльных паездках і візітах па абмене досведам каб дазнацца пра важныя падзеі ў вашым сектары або падзяліцца вашымі ўласнымі практыкамі шырокай аўдыторыі;

icon

Прайсці стажыроўку, трэнінгі або паставіць іншыя мэты, якія дапамогуць вашай інтэграцыі ў агульнаеўрапейскія прафесійныя сеткі.

Яшчэ колькі важных парадаў:

Ваша паездка павінна быць непасрэдна звязана са сферай вашай прафесійнай дзейнасці.

Вы павінны быць спецыялістам, які працуе ў адным з шасці сектараў (грамадства, культура, бізнес, адукацыя, ахова здароўя, устойлівае развіццё).

Ваша паездка павінна садзейнічаць прафесійнаму росту.

Удзел павінен быць актыўным (напрыклад, калі вы плануеце ўдзел у публічным мерапрыемстве, падумайце, як зрабіць прэзентацыю, а не проста прысутнічаць на мерапрыемстве).

Вынікі вашай стажыроўкі павінны прынесці карысць для іншых беларускіх спецыялістаў з вашай сферы.