ЯК СПЛАНАВАЦЬ ПАЕЗДКУ
Тут вы можаце даведацца, якія крокі вам трэба зрабіць, каб максімальна паспяхова спланаваць сваю паездку.
*Апошняя дата падачы заявак - 3-га чэрвеня 2024 (15:00 па мінскім часе).
Распланаваўшы ўсе мерапрыемствы і іншую дзейнасць, разлічыце ўсе выдаткі на паездку. Памятайце, што праграма MOST+ пакрывае наступныя выдаткі:
- ● Выдаткі на міжнародны праезд (квіткі на аўтобус/цягнік/самалёт набываюць супрацоўнікі праграмы пасля ўзгаднення з атрымальнікам гранта);
- Паездка ў краіну прызначэння на індывідуальным транспарце (аўтамабілі і да т.п.) дазволена, але MOST+ не можа пакрыць спадарожныя выдаткі (арэнда аўтамабіля, бензін, паркоўку, дарожныя зборы, страхаванне аўтамабіля, амартызацыйныя выдаткі і г.д.) і Гётэ-Інстытут вызваляецца ад любой адказнасці, якая можа ўзнікнуць у сувязі з выкарыстаннем заяўніком індывідуальных транспартных сродкаў. Заяўнік, які вырашыў выкарыстоўваць індывідуальны транспарт, павінен пісьмова паведаміць Гётэ-Інстытуту пра сваё рашэнне да падпісання дамовы аб мабільнасці і пераканацца, што ўласны транспартны сродак адпавядае тэхнічным патрабаванням ЕС і патрабаванням страхавога пакрыцця ў ЕС;
- ● Пераезды паміж гарадамі ў краіне/краінах прызначэння (кампенсуюцца толькі паездкі эканомкласам);
- ● Выдаткі на знаходжанне або "суткавыя", што могуць быць кампенсаваныя падчас паездкі, якая ажыццяўляецца па-за межамі звычайнага месца жыхарства. Суткавыя - гэта максімальная фіксаваная стаўка, якая пакрывае выдаткі на пражыванне. Сюды ўваходзяць пражыванне, харчаванне, паездкі на гарадскім або прыгарадным транспарце, у тым ліку праезд у аэрапорт і назад. Такім чынам, кошт праезду ў таксі пакрываецца суткавымі. Велічыня суткавых рэгулюецца нормамі Еўрапейскага Саюза ў залежнасці ад краіны;
- Правілы ЕС для разліку суткавых: яны выплачваюцца ў залежнасці ад колькасці начэй, праведзеных у паездцы па-за межамі месца жыхарства. Суткавыя могуць выплачвацца толькі цалкам (іх не выплачваюць, напрыклад, за палову дня). Час у дарозе з'яўляецца часткай паездкі. Прымальна запытваць суткавыя і ў тых выпадках, калі для паездкі ў краіну стажыроўкі трэба правесці ноч у трэцяй краіне.
- У выпадку, калі пражыванне прадастаўляецца заяўніку бясплатна прымаючай арганізацыяй у ЕС або ўваходзіць у кошт унёска за ўдзел, які будзе пакрыты MOST+, памер суткавых будзе зменшаны на 50%.
- ● Рэгістрацыйныя ўзносы (акрыдытацыі на канферэнцыі, форумы, кірмашы, трэнінгі);
- ● Візавы збор;
- ● Медыцынскую страхоўку (патрабуецца, калі ўдзельнік яшчэ не застрахаваны);
- ● Іншыя выдаткі, непасрэдна звязаныя з рэалізацыяй паездкі (аплата дадатковага багажу для музычнай прылады, аплата промапрадукцыі і да т.п.);
- ● Дадатковыя выдаткі, звязаныя з асаблівымі патрэбамі;
- ● Паездка ў Маскву па візу для стажыроўкі можа лічыцца асаблівай патрэбай, калі найбліжэйшы візавы аддзел краіны прызначэння, які выдае візы беларусам, знаходзіцца менавіта там (фінансуецца да 150 еўра на чалавека). Пералік такіх дадатковых выдаткаў з іх абгрунтаваннем мусіць быць указаны ў бюджэце стажыроўкі.
- Для паездкі даўжэйшай за 14 дзён па адной краіне, суткавыя з 15-ай ночы разлічваюцца наступным чынам: велічыня дзеючых у адпаведных краінах ЕС суткавых Х 0,25 Х колькасць начэй у краіне прызначэння (удзельнікам доўгатэрміновых паездак прапануецца арганізаваць сабе эканомнае пражыванне, у тым ліку арэнду жылля, звярнуўшыся за падтрымкай да прымаючых арганізацыяў у ЕС, каб знайсці альтэрнатыву гасцініцы і г.д. (Прыклад: Зміцер едзе ў 60-дзённую паездку ў Балгарыю. Паводле нормаў ЕС стаўка суткавых ЕС для Балгарыі складае 227 еўра. Такім чынам, Зміцер агулам за сваю мабільнасць атрымае суткавыя ў памеры 5788,50 еўра. Яны разлічваюцца наступным чынам: 227*14 + 227*46*0,25 = 3178 + 2610,50 = 5788,50);
- У выпадку паездкі па некалькіх краінах, суткавыя залежаць ад колькасці начэй, праведзеных за адно наведванне у кожнай краіне (прыклад: Вольга едзе на стажыроўку ў Францыю (5 сутак) і ў Польшчу (10 сутак), плюс адну ноч (20 гадзін) яна правядзе ў Вільні (Літва), адкуль плануецца яе рэйс у Францыю. Суткавыя разлічваецца наступным чынам: 163х1 = 163 еўра за знаходжанне ў Літве, плюс 268х5 = 1340 еўра за знаходжанне ў Францыі, і 170х10 = 1700 еўра за знаходжанне ў Польшчы. Агульны памер суткавых Вольгі на стажыроўцы: 3203 еўра).
Важная інфармацыя: бенефіцыяры праграмы самі адказваюць за аплату падаткаў, звязаных з атрыманнем гранта. Праграма MOST+ не дае кансультацый па пытаннях, звязаных з падаткаабкладаннем. Грант выплочваецца толькі ў еўра. Бенефіцыяры, якія пазначаюць банкаўскія рахункі ў іншых валютах, самі пакрываюць дадатковыя выдаткі, звязаныя з канвертацыяй валют.
Праграма MOST+ НЕ ПАКРЫВАЕ наступныя выдаткі:
- ● Выдаткі, не ўказаныя ў прыкладзеным да заяўкі бюджэце паездкі;
- ● Выдаткі, якія не маюць прамой сувязі з паездкай (падарункі, арганізацыя вольнага часу і да т.п.);
- ● Выдаткі, ужо пакрытыя іншымі грантамі і праграмамі;
- ● Выдаткі, панесеныя да падпісання пагаднення аб прадастаўленні гранта;
- ● Выдаткі на паездкі, якія ўжо адбыліся.