ЯК СПЛАНАВАЦЬ ПАЕЗДКУ

Тут вы можаце даведацца, якія крокі вам трэба зрабіць, каб максімальна паспяхова спланаваць сваю паездку.
*Апошняя дата падачы заявак - 3-га чэрвеня 2024 (15:00 па мінскім часе).

Падаць заяўку на грант

Калі вам прадастаўлены грант па праграме MOST+, абавязкова здымайце як мага больш фота і відэа, а па вяртанні напішыце справаздачу пра паездку і апішыце свае ўражанні.

Бенефіцыяр абавязваецца цягам аднаго месяца з моманту завяршэння паездкі даслаць тэкставую справаздачу з апісаннем выніакаў стажыроўкі, а таксама фінансавую справаздачу разам з усімі фінансавымі дакументамі. Рэшта сумы гранта (20%) будзе выплачана пасля атрымання і зацвярджэння справаздачы.

Змест справаздачы

1.

Тэкставая справаздача

  • Апісанне рэалізаванай дзейнасці і дасягнутых вынікаў;
  • Дадаткі: тэкст прэзентацыі, прадстаўленай на міжнародным мерапрыемстве; мінімум 3 фатаграфіі, якія паказваюць дзейнасць падчас вашай паездкі, фатаграфіі візітовак новых партнёраў з ЕС. Па магчымасці: відэа ці пасты ў сацыяльных сетках, дэманструючыя дзейнасць падчас стажыроўкі.
2.

Фінансавая справаздача

Форма бюджэту з пацвярджальнымі дакументамі:

  • Фактычныя выдаткі: доказы выдаткаў (чэкі, пацверджанні аплаты; напрыклад, за ўдзел у канферэнцыі);
  • Кошт знаходжання: Доказ таго, што паездка адбылася і доўжылася запланаваную колькасць дзён (напрыклад, пасадачныя талоны, квіткі на транспарт, штампы ў пашпарце, мясцовыя квітанцыі або чэкі ў краіне прызначэння з указаннем вашага імені).
3.

Другая тэкставая справаздача

Мы просім удзельнікаў даслаць нам другую тэкставую справаздачу праз чатыры месяцы пасля паездкі. Яна мусіць дапаўняць першую і прадастаўляць абноўленую інфармацыю пра тое, што бенефецыяру ўдалося дасягнуць у выніку паездкі, і наколькі ўстойлівымі аказаліся кантакты з новымі партнёрамі.

Notice

Узоры тэкставых і фінансавых справаздач даюцца разам з пагадненнем аб прадастаўленні гранта.