ЯК ЗАПАЎНЯЦЬ ЗАЯЎКУ

Вось некалькі парадаў, якія дапамогуць вам паскорыць працэс падачы заяўкі і павялічыць шанцы на атрыманне гранта:

Каб атрымаць грант на стажыроўку па праграме MOST+, вы павінны пакінуць заяўку на партале падачы заявак Гётэ-Інстытута (GAP), далучыўшы наступныя дакументы: 

Дадатак 1

"Запрашэнне ад прымаючай арганізацыі, праграма канферэнцыі або іншае пацвярджэнне наяўнасці праграмы знаходжання" (па адным запрашэнні ад кожнай прымаючай арганізацыі);

Дадатак 2

"Рэзюмэ" – далучыце сваё ўжо існуючае рэзюмэ або стварыце яго па гэтым узоры, гэты узор дапаможа вам структураваць інфармацыю і прэзентаваць яе ў максімальна яснай і даступнай форме. Дзякуючы гэтаму журы зможа даць вашай заяўцы справядлівую і аб'ектыўную ацэнку. У выпадку групавых заявак, рэзюмэ падаецца ад кожнага заяўніка;

Дадатак 3

"Дазвол на выплату гранта на прафесіянальную мабільнасць па праграме MOST+ трэцім асобам" (калі гэта актуальна для вас, скарыстайцеся гэтым узорам дазволу).

Notice

Заяўку, суправаджальныя дакументы і справаздачы можна падаваць на беларускай, англійскай ці рускай мове (заяўкі, запоўненыя на іншых мовах, не разглядаюцца).

Тэхнічная інфармацыя пра запаўненне электроннай заяўкі:

  • Спачатку неабходна зарэгістравацца як фізічная асоба на партале прыёму заявак GAP
  • Для рэгістрацыі на партале спатрэбіцца адрас вашай электроннай пошты. На яго вы будзеце атрымліваць інфармацыю пра пададзеную заяўку, таму раім рэгулярна правяраць указаную пры рэгістрацыі электронную паштовую скрыню;
  • На ўсіх укладках ёсць абавязковыя і неабавязковыя палі, абавязковыя палі адзначаны зорачкай. Вы не зможаце падаць заяўку, пакуль не будуць запоўненыя ўсе абавязковыя палі;
  • Запоўніўшы ўсе палі і напісаўшы абавязковыя звесткі, вы можаце падаць заяўку, націснуўшы кнопку «Захаваць і адправіць» на апошняй старонцы формы. Далей заяўка накіроўваецца на разгляд журы. Пасля гэтага вы больш не зможаце змяняць яе ці далучаць туды файлы;
  • Калі вы не атрымаеце аўтаматычнага электроннага ліста з пацвярджэннем паспяховай падачы заяўкі, паведаміце пра гэта ў праграму MOST+ па электроннай пошце: infomobility@goethe.de ;
  • Абавязкова падавайце заяўку як мага больш загадзя да запланаванай даты ад'езду (не менш за два месяцы да гэтай даты; і не менш за тры - калі патрэбна віза), бо ацэнка займае пэўны час, а выплата гранта праходзіць працэдуру ўнутранай праверкі.
Step 1
Step 2
Step 3
Step 4

Якая інфармацыя ўказваецца ў электроннай заяўцы?

Бесперапынны прыём заявак на праект MOST+

Укажыце ваш прафесійны сектар (з шасці прапанаваных у межах праекта паездкі)

Персанальныя дадзеныя (укладка "Звесткі аб заяўніку")

  • Прозвішча, імя (напісанне лацінскімі літарамі як у пашпарце)
  • Пол
  • Узрост (абраць узроставую катэгорыю)
  • Грамадзянства
  • Краіна пражывання (месца фактычнага пражывання, не абавязкова месца рэгістрацыі)
  • Паштовы адрас
  • Электронная пошта
  • Нумар тэлефона
  • Звесткі пра месца працы (не абавязкова)
  • Ці маеце інваліднасць і ці неабходныя вам адмысловыя ўмовы

Інфармацыя аб праекце мабільнасці

Мэты вашай мабільнасці:

  • Наладжванне партнёрскіх стасункаў у сваёй прафесійнай сферы
  • Пашырэнне міжнародных прафесійных кантактаў
  • Распрацоўка сумесных праектаў
  • Прасоўванне свайго прадукту ці паслугі
  • Даведацца пра важныя дасягненні ў сваей сферы і расказаць шырокай аўдыторыі пра свае
  • Паўдзельнічаць у вучэбна-азнаямленчых паездках і візітах па абмене досведам
  • Праходжанне стажыроўкі
  • Іншыя мэты, якія дапамогуць вам інтэгравацца ў еўрапейскія прафесійныя супольнасці.

Тып вашай мабільнасці:

  • Удзел у канферэнцыях, кангрэсах, форумах, міжнародных мерапрыемствах, іншых галіновых мерапрыемствах
  • Азнакамлялльная паездка або паездка для абмену досведам
  • Стажыроўка
  • Трэнінг
  • Паездка ў некалькі краін ці ў некалькі этапаў
  • Візіты еўрапейскіх партнёраў
  • Мабільнасць онлайн 
  • Іншы тып

Працягласць паездкі:

  • Дата пачатку
  • Дата сканчэння

Краіна (краіны) прызначэння:

Спіс з 27 краін ЕС плюс Рэспубліка Беларусь (выбар да 3 краін ЕС)

Звесткі аб прымаючым баку/партнёрах:

Кантактная інфармацыя і абгрунтаванне выбару прымаючага боку/партнёра (да 10 розных арганізацый на адну паездку)

Падрабязнае апісанне паездкі:

У тым ліку план дзейнасці і запланаваныя вынікі (максімальная колькасць знакаў: 4000 разам з прабеламі)

Прафесійная значнасць паездкі:

Мэты і значнасць паездкі для вашай прафесійнай дзейнасці і вашага кар'ернага росту

Значнасць паездкі для вашай прафесійнай супольнасці:

Як вы плануеце дзяліцца атрыманым падчас паездкі досведам з іншымі беларускімі спецыялістамі

Доўгатэрміновыя вынікі вашай паездкі:

Апішыце ў агульных рысах, прыводзячы чаканыя прыклады

Узровень валодання мовай краіны, якую вы выбралі для стажыроўкі:

Як вы плануеце арганізаваць камунікацыю з прымаючым бокам/партнёрам(-амі)?

Выдаткі на паездку




Ваш бюджэт з усімі вашымі выдаткамі:

Узор бюджэта для індывідуальных заявак можна спампаваць ТУТ, а для групавых заявак ТУТ.