Хто можа падавацца

  • Вы павінны быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь старэйшым за 18 гадоў.

  • Вы павінны быць спецыялістам, які працуе ў адной з шасці сфер (грамадства, культура, бізнес, адукацыя, ахова здароўя, устойлівае развіццё).  Не прымаюцца заяўкі ад людзей, якія займаюцца названай дзейнасцю у якасці хобі.

  • Не прымаюцца заяўкі ад студэнтаў, якія яшчэ не скончылі навучанне і не атрымалі дыплом і прафесійны досвед.

  • Вы можаце падаць заяўку індывідуальна ці ў складзе групы да пяці заяўнікоў. 

    Група — у дадзеным выпадку, гэта некалькі чалавек, якія падалі заяўку на адну прафесійную паездку для дасягнення падобных ці аднолькавых мэтаў, распрацоўкі агульнага праекта або аб'яднання сваіх узаемадапаўняльных навыкаў (напрыклад, музыкі ў аркестры). Група — гэта не проста суполка асобных персонаў або кампіляцыя індывідуальных заявак. Калі прысутнасць кожнага ўдзельніка групы не з'яўляецца відавочна апраўданай, такой групе будзе прапанавана выбраць аднаго ўдзельніка, які мог бы падзяліцца вынікамі сваёй мабільнасці з іншымі пасля вяртання з паездкі. Усе чальцы групы павінны быць грамадзянамі Беларусі.

  • Вашай краінай пражывання можа быць Беларусь або любая іншая краіна. Краіна пражывання - гэта краіна, якую заяўнік лічыць краінай свайго сталага жыхарства.

  • Не прымаюцца заяўкі ад фізічных асоб і супрацоўнікаў устаноў, якія падпадаюць пад рашэнні Савета міністраў замежных спраў ЕС датычна Рэспублікі Беларусь і пад адпаведныя санкцыі, накладзеныя на фізічных асоб і арганізацыі.