Паездка кіраўніцы дэпартамента продажаў на курс у Аўстрыю

Паездка кіраўніцы дэпартамента продажаў на курс у Аўстрыю

Сёння мы распавядаем гісторыю кіраўніцы дэпартамента продажаў аднаго беларускага агентства, якая, дзякуючы праграме MOST+, накіравалася на трохдзённы навучальны курс Essentials of Negotiation: for all Business People у Вену. 

Гэты курс арганізоўвала кампанія Management Center Europe, якая займаецца выкладаннем больш за 55 гадоў. Курс быў прысвечаны развіццю навыкаў вядзення перамоў, уменню кіраваць імі і ўплываць на іх ход.

Спецыялістка кажа, што стажыроўка была інтэнсіўнай, цікавай і перш за ўсё карыснай. Акрамя атрыманых ведаў, яна змагла таксама падзяліцца ўласным досведам, распавесці пра Беларусь і наладзіць прафесійныя кантакты:

«У выніку стажыроўкі я навучылася новым тэхнікам перамоваў, кваліфікацыі лідаў, закрыццю пярэчанняў кліента. Пасля вяртання, мы ўвялі іх у існуючыя працэсы кампаніі. Думаю, што ў найбліжэйшы час будуць бачныя вынікі гэтых змен. Але я магу сказаць ужо зараз: я стала нашмат больш упэўнена сябе адчуваць на перамовах з кліентамі».

Пасля прыезду, беларуска падзялілася атрыманымі ведамі з калегамі па кампаніі, а таксама застаецца на сувязі з ментарам-фасілітатарам курса.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

© Фота з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow