Стажыроўка ў Літоўскі дзяржаўны архіў

Стажыроўка ў Літоўскі дзяржаўны архіў

Сёння мы хочам падзяліцца гісторыяй з прафесійнай паездкі, якая адбылася ў межах праграмы MOST+ у сектары "Культура". Гэта стажыроўка беларускага спецыяліста архіўнай справы ў Літоўскі дзяржаўны архіў.


Архівіст лічыць стажыроўку вельмі паспяховай. Ён кажа, што змог шчыльна азнаёміцца з архіўнымі фондамі, якія ўтрымліваюць масавыя крыніцы рэтраспектыўнай біяграфічнай і генеалагічнай інфармацыі, змог істотна канкрэтызаваць уяўленні аб змесце і інфармацыйнай вартасці адпаведных архіўных дакументаў. 


«З боку прымаючай арганізацыі былі створаны максімальна спрыяльныя ўмовы для стажыроўкі. Я атрымаў адказы на ўсе пытанні, якія ў мяне былі. Некаторыя падыходы еўрапейскіх калег для мяне аказаліся цалкамі новымі. Можна нават сказаць, што стажыроўка перасягнула мае чаканні, паколькі, на прыкладзе Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва, я сутыкнуўся з зусім іншай канцэпцыяй гістарычнага архіва як установы», - каментуе сваю паездку спецыяліст.


Ён плануе падзяліцца досведам, набытым падчас мабільнасці, з іншымі беларускімі калегамі-архівістамі, а таксама абмеркаваць з імі, у якасці ідэі, канцэпцыю міжархіўнай базы дадзеных масавых крыніц біяграфічнай і генеалагічнай інфармацыі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва, як эфектыўнага сродка выяўлення і выкарыстання ўнікальнай рэтраспектыўнай інфармацыі.


Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

© Фота з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow