Прадстаўнік беларускага стартапа на выставе ў Італіі

Прадстаўнік беларускага стартапа на выставе ў Італіі

Пры падтрымцы праграмы MOST+ прадстаўнік беларускага стартапа па развіцці экалагічнага транспарта, наведаў вядомую выставу матацыклетнай прамысловасці EICMA ў Італіі. Прафесійная паездка адбылася ў сектары «Бізнес» і цягнулася 7 дзён.


Міжнародны мотасалон EICMA – гэта найбуйнейшы ў свеце кангрэс вытворцаў матацыклаў, скутараў, трыцыклаў, ровараў, іх частак і аксесуараў. Удзельнікі выставы прадстаўляюць там свае найноўшыя распрацоўкі, дзеляцца тэхналогіямі і планамі развіцця. Беларускі спецыяліст яе апісвае так:


«Маштабы выставы пераўзышлі ўсе мае чаканні – стэндамі было занята 8 павільёнаў памерам з футбольнае поле кожны. У выставе ўзялі ўдзел 1370 кампаніяў. Агульная колькасць наведвальнікаў склала 560 тысяч чалавек. Наведванне выставы дазволіла аднавіць існуючыя кантакты з цяперашнімі партнёрамі, а таксама атрымаць мноства новых карысных кантактаў. А таксама ўбачыць у адным месцы навінкі ад вытворцаў з усяго свету, ацаніць тэндэнцыі рынку, развіць нагляднасць, абмяняцца меркаваннямі з дзясяткамі прафесіяналаў».


Спецыяліст дадае, што наведванне выставы прынесла шмат плёну для іх праекта. Пасля паездкі, ён зладзіў канферэнцыі з заснавальнікамі і калегамі па стартапе, зрабіў справаздачу аб мабільнасці, распавёў аб навінках, прадэманстраваў фота і відэа новых мадэляў ад патэнцыйных пастаўшчыкоў. Таксама былі абмеркаваныя тэндэнцыі еўрапейскага рынку, прыняты шэраг рашэнняў датычна стратэгіі закупак на сезон 2024 года.


Прадстаўнік беларускага стартапа кажа, што падчас паездкі абмяняўся кантактамі з дзясяткамі калегаў з ЕС, а з некаторымі з іх ужо знаходзіцца на сувязі. 


Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

© Фота з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow