АДУКАЦЫЯ

Сектар адукацыі для праграмы MOST+ гэта праца ў сферы нефармальнай і неакадэмічнай адукацыі, а таксама асветы на працягу ўсяго жыцця. Мы запрашаем студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў звяртацца таксама і ў іншыя праграмы (напрыклад, SALT, EHU), з якімі праграма MOST+ не перасякаецца. Акрамя таго, наша праграма разглядае ініцыятывы, звязаныя з педагагічнымі даследаваннямі, трансфармацыяй адукацыі і грамадства, дэмакратызацыяй адукацыі і барацьбой з няроўнасцю ў адукацыйнай сферы.

Падаць заяўку на грант

Мы запрашаем прыняць удзел у праграме MOST+ спецыялістаў па дадатковай і неафармальнай адукацыі для дзяцей, моладзі і дарослых. Гэта могуць быць НДА, прыватныя ініцыятывы дадатковай адукацыі або нефармальныя суполкі, клубы, школы навучання дома і суполкі бацькоў.

Заяўнікі, якія цяпер працуюць у дзяржаўных школах, запрашаюцца да ўдзелу, калі іх праца не абмежавана роляй школьнага настаўніка і выходзіць за яе межы.

Заяўнікі, якія працуюць як індывідуальныя прадпрымальнікі ці рэпетытары, запрашаюцца да ўдзелу, калі іх асноўная прафесійная дзейнасць звязана з адукацыяй.

Часова беспрацоўныя спецыялісты могуць падаваць заяўкі, калі яны належаць да сферы адукацыі і могуць прадэманстраваць прымяненне вынікаў стажыроўкі ў сваёй супольнасці.

Спецыялісты са сферы вышэйшай адукацыі могуць падаваць заяўкі, калі іх стажыроўка не мае акадэмічнага характару (не прадугледжвае даследчую або выкладчыцкую дзейнасць у арганізацыі, якая прымае), але звязана з адукацыяй у цэлым, стварэннем сувязяў, абменам досведам і г.д.

Як спланаваць стажыроўку ў ЕС у сферы адукацыі?

У першую чаргу абдумайце свае мэты і інтарэсы, а таксама патрэбы і планы вашай ініцыятывы ці арганізацыі. У якой вобласці вы хочаце развівацца? Якія метады ці праекты вы хочаце ўнесці ў працу вашай арганізацыі? Шукаць партнерскую арганізацыю або мерапрыемствы неабходна зыходзячы менавіта з гэтага.

Ніжэй мы даем некалькі парадаў па пошуку партнёрскай арганізацыі:

1

Можа быць, вы ўжо ведаеце пэўныя арганізацыі, школы і ініцыятывы ў краінах ЕС, вядомыя сваімі дасягненнямі і досведам у абранай вобласці. Падумайце пра тых, на каго вы падпісаны ў сацыяльных сетках, пра каго чыталі артыкулы ці чулі на прафесійных канферэнцыях.

2

У Еўрапейскім Саюзе ёсць мноства прафесійных асацыяцыяў, клубаў і таварыстваў. Знайдзіце партнёраў у вобласці вашых інтарэсаў ці спецыялізацыі і пачніце вывучаць магчымасці і ініцыятывы пра якія яны пішуць.

Напрыклад, як выкладчыка прыродазнаўчых навук, тэхналогіі, інжынернай справы і матэматыкі, вас могуць зацікавіць наступныя прафесійныя асацыяцыі:

EASE – Еўрапейская супольнасць выкладчыкаў прыродазнаўчых навук, тэхналогіі, інжынернай справы і матэматыкі

Гэтая супольнасць арганізуе шэраг мерапрыемстваў па ўсёй Еўропе і мае партнёрскія арганізацыі ў розных краінах.

Перайсці Link arrow

Кааліцыя EU STEM – сетка нацыянальных платформаў для выкладання прыродазнаўчых навук, тэхналогіі, інжынернай справы і матэматыкі

Тут вы можаце даведацца пра іншыя нацыянальныя платформы і арганізацыі, якія працуюць у вашай сферы.

Перайсці Link arrow

Science on Stage – еўрапейская супольнасць выкладчыкаў прыродазнаўчых прадметаў

Перайсці Link arrow

Альянс выкладчыкаў прыродазнаўчых навук, тэхналогіі, інжынернай справы і матэматыкі еўрапейскіх школ

Перайсці Link arrow

Еўрапейскае аб'яднанне выкладчыкаў Мантэсоры

А калі вас цікавіць педагогіка па методыцы Мантэсоры, вы можаце звярнуць увагу на школы, якія ўваходзяць у гэта аб'яднанне

Перайсці Link arrow

Мясцовыя асацыяцыі школ Мантэсоры па краінах

Перайсці Link arrow
3

Не саромейцеся пісаць у арганізацыі і запытваць дадатковую інфармацыю ці звяртацца з іншымі пытаннямі. Паспрабуйце адрасаваць пытанні ці просьбы аб дапамозе ў мясцовыя НДА, муніцыпалітэты, універсітэты, бібліятэкі і адукацыйныя цэнтры.

4

Выкарыстоўвайце старыя знаёмствы ў абраных краінах, каб завесці новыя сувязі. Напрыклад, у вас
могуць быць сябры ці сваякі ў Еўропе – папрасіце ў іх кантакты школ, куды ходзяць іх дзеці; яны нават могуць пазнаёміць вас з некаторымі настаўнікамі ці адмыслоўцамі з вядомых ім арганізацый.

Прыклад з жыцця: планаванне стажыроўкі ў Нідэрландах для настаўнікаў прыродазнаўчых навук, тэхналогіі, інжынернай справы і матэматыкі

Чатыры калегі (настаўнік матэматыкі, выкладчык робататэхнікі, рэпетытар па праектаванні і адміністратар) з анлайн-школы дадатковай адукацыі ў галіне прыродазнаўчых навук, тэхналогіі, інжынернай справы і матэматыкі (STEM), вырашылі ў наступным годзе прадставіць сваім студэнтам навучанне на праектнай аснове. Для падрыхтоўкі і развіцця сваіх навыкаў па гэтай тэме яны вырашылі навучыцца перадавым метадам іншых краін і завесці партнёраў сярод іншых школ, каб іх студэнты маглі сумесна працаваць над праектамі. Яны ведалі, што ім пасуе праграма MOST+ і пачалі вывучаць магчымасці і планаваць паездку.

Вось якія дзеянні яны распачалі:

STEM-teachers to visit the Netherlands.
  • 1

    Выбралі краіну для наведвання (Нідэрланды), бо яна вядома сваёй прасунутай адукацыяй у сферы STEM. Усе ўдзельнікі размаўлялі па-англійску і ведалі, што англійская можа быць мовай міжнародных стасункаў з мясцовымі спецыялістамі.

  • 2

    Яны высвятлялі да каго звярнуцца ў сяброў, сваякоў і былых студэнтаў. Гэта дапамагло ім атрымаць кантакты 5 школ у Нідэрландах; яны даслалі туды электронныя лісты з пытаннем пра праектнае выкладанне дысцыплінаў STEM, і ці можна прыехаць да іх з візітам. Некаторыя школы не адказалі, адна паведаміла, што яны не прымаюць наведвальнікаў, а яшчэ дзве школы сказалі, што такое навучанне ёсць і яны будуць рады запрасіць настаўнікаў. Гэта былі школы з Ратэрдама і Дэлфта, таму група працягнула планаваць паездку ў гэтым рэгіёне.

  • 3

    Каб атрымаць ідэі і натхненне для будучага праекту, група вырашыла наведаць шэраг навуковых музеяў і публічных майстэрняў:

    SCIENCE GALLERY Ontdekhoek Maritiem Museum FabLabs

  • 4

    Адзін з былых студэнтаў рэпітытара зараз акурат займаецца ў Дэлфтскім тэхналагічным універсітэце і паабяцаў правесці экскурсію па ўніверсітэцкіх лабараторыях і арганізаваць сустрэчу з 2 прафесарамі, якія каардынуюць гадавыя студэнцкія праекты ў сферы STEM.

  • 5

    Вывучаючы тэму ў Інтэрнэце, адзін з настаўнікаў высвятліў, што ў Нідэрландах набірае абароты новая форма навучання - тэхназіумы, - і напісаў яшчэ ў 5 тамтэйшых школ.

  • 6

    І нарэшце, яны ўзгаднілі ўсё з 3 школамі, абмеркавалі даты і на астатнюю частку 10-дзённай паездкі, запланавалі наведванне цікавых грамадскіх месцаў і мерапрыемстваў. Напрыканцы паездкі яны правядуць 2 дні па-асобку: настаўнікі матэматыкі і фізікі зойдуць у яшчэ адну школу і публічную майстэрню ў Гронінгене, а рэпетытар па праектаванні і адміністратар паедуць у Эйндховен на Галандскі тыдзень праектавання.

Запланаваныя мерапрыемствы ў сферы адукацыі ў агляднай будучыні ў ЕС

Асноўнай мэтай ці часткай вашай паездкі можа стаць таксама наведванне публічных мерапрыемстваў ці стажыровак. Вось некалькі відаў і прыкладаў мерапрыемстваў, прыдатных для работнікаў сектара адукацыі:

Міжнародныя прафесійныя канферэнцыі, саміты і кірмашы

Вы можаце наведваць такія мерапрыемствы з дапамогай праграмы MOST+, калі іх тэма адпавядае абранай сферы і вы плануеце завесці на мерапрыемстве сувязі і выкарыстоўваць іх надалей ў сваёй дзейнасці. Ніжэй прыведзены некаторыя такія івэнты. Перавагай будзе, калі ў вас ёсць магчымасць удзельнічаць у мерапрыемстве не толькі як слухач, але і як выступоўца.

7th World Conference on Research in Education
Milan, Italy, 23 лют 2024 - 25 лют 2024

7th World Conference on Research in Education

Перайсці Link arrow
8th International Conference on Research in Education
Amsterdam, Netherlands, 28 чэрв 2024 - 30 чэрв 2024

8th International Conference on Research in Education

Перайсці Link arrow
The 3rd Paris Conference on Education (PCE2024)
Paris, France, 13 чэрв 2024 - 17 чэрв 2024

The 3rd Paris Conference on Education (PCE2024)

Перайсці Link arrow
The 8th International Conference on Research in Education, Teaching, and Learning
Rome, Italy, 17 трав 2024 - 19 трав 2024

The 8th International Conference on Research in Education, Teaching, and Learning

Перайсці Link arrow
8th International Conference on Future of Teaching and Education
Madrid, Spain, 26 крас 2024 - 28 крас 2024

8th International Conference on Future of Teaching and Education

Перайсці Link arrow
The Mobile Learning 2024
Porto, Portugal, 09 сак 2024 - 11 сак 2024

The Mobile Learning 2024

Перайсці Link arrow
International Conference on Social Sciences, Humanities and Education
Vienna, Austria, 01 сак 2024 - 03 сак 2024

International Conference on Social Sciences, Humanities and Education

Перайсці Link arrow
Media Literacy Matters: the EU Digital and Media Literacy Conference Week
Brussels, Belgium, 27 лют 2024 - 01 сак 2024

Media Literacy Matters: the EU Digital and Media Literacy Conference Week

Перайсці Link arrow

Нацыянальныя ці лакальныя мерапрыемствы, фестывалі, кірмашы, тэматычныя тыдні ці дні

У розных месцах Еўропы праходзяць такія тэматычныя, адукацыйныя і навуковыя мерапрыемствы, тыдні і фестывалі. У Інтэрнэце можна знайсці мерапрыемствы, якія пасуюць вам па сферы інтарэсаў і месцы правядзення. Напрыклад:

Creating a Climate for Change
Groningen, the Netherlands, 01 крас 2024 - 03 крас 2024

Creating a Climate for Change

Перайсці Link arrow
Creating and Maintaining Safe Spaces in Adult Learning
Brussels, Belgium, 22 крас 2024 - 25 крас 2024

Creating and Maintaining Safe Spaces in Adult Learning

Перайсці Link arrow

Таксама вам могуць быць цікавыя стажыроўкі ці летнія школы

Тым не менш, пераканайцеся, што вы разумееце, якія магчымасці для стасункаў і пабудовы рэальных прафесійных сувязяў з'явяцца ў вас на такіх курсах, і не забудзьцеся адлюстраваць гэта ў сваёй заяўцы. Вы можаце знайсці кароткія курсы і летнія школы ў Інтэрнэце на сайтах такіх агрэгатараў, як https://www.shortcoursesportal.com/ Прыклады цікавых кароткіх курсаў для настаўнікаў і работнікаў адукацыі ў розных кірунках:

Excellence Beyond Borders - Breaking Down Barriers in Gifted Education
Nijmegen, Netherlands, 01 ліп 2024 - 05 ліп 2024

Excellence Beyond Borders - Breaking Down Barriers in Gifted Education

Перайсці Link arrow
Digitally Transforming Teacher
Tallinn, Estonia, 01 ліп 2024 - 05 ліп 2024

Digitally Transforming Teacher

Перайсці Link arrow