23 крас 2024

Нагадка пра справаздачы

Сябры, нагадваем, што па прыездзе з прафесійнай мабільнасці ў межах праекта MOST+, вы абавязаны даслаць тры невялікія справаздачы. Першыя дзве (І тэкставую і фінансавую) цягам двух тыдняў пасля вяртання, а трэцюю (ІІ тэкставую) - праз чатыры месяцы.

Нагадка пра справаздачы

Астатак сумы фінансавання (20%) выплачваецца толькі пасля падачы і зацвярджэння першай тэкставай і фінансавай справаздачаў.

Пачытаць пра тое, якімі мусяць быць гэтыя справаздачы можна на апошніх старонках pdf дакумента «Правілы падачы заявак на ўдзел у праекце стажыровак для беларусаў MOST+», або ў рэзюмаванай версіі ў нас на сайце. Спасылку, каб спампаваць дакумент на адной з трох моваў, вы знойдзеце ТУТ.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

Больш Навінаў

Перанос агульнага дэдлайна мабільнасцяў
29 крас 2024

Перанос агульнага дэдлайна мабільнасцяў

Падрабязнасці Link arrow
Колькі чакаць рашэння журы?
25 крас 2024

Колькі чакаць рашэння журы?

Падрабязнасці Link arrow