29 крас 2024

Перанос агульнага дэдлайна мабільнасцяў

Сябры, добрыя навіны! Праз вашыя шматлікія запыты мы пасунулі агульны дэдлайн па паездках – цяпер усе мабільнасці павінны быць завершаны да 18-га жніўня 2024 года (раней было да 15-га ліпеня).

Перанос агульнага дэдлайна мабільнасцяў

Але звярніце ўвагу, што апошняя дата для падачы заявак застаецца той жа – 3-га чэрвеня 2024 года. То бок, падацца трэба да 3-га чэрвеня, а паездка мусіць скончыцца да 18-га жніўня.

Правілы падачы заявак з абнаўленнямі ўжо можна спампаваць у нас на сайце па спасылцы ТУТ.

Таксама хочам паведаміць, што пасля таго, як гэта фаза праекта скончыцца, неўзабаве будзе распачатая новая, якая будзе цягнуцца ажно 36 месяцаў. Новая праграма гэтак жа, як і цяпер, будзе падтрымліваць вашы прафесійныя паездкі ў краіны ЕС, будзе фінансавацца Еўрасаюзам і рэалізоўвацца Гётэ-Інстытутам 

Больш Навінаў

Колькі чакаць рашэння журы?
25 крас 2024

Колькі чакаць рашэння журы?

Падрабязнасці Link arrow
Нагадка пра справаздачы
23 крас 2024

Нагадка пра справаздачы

Падрабязнасці Link arrow