Колькі чакаць рашэння журы?
Сябры, апошнім часам мы амаль кожны дзень атрымліваем пытанні пра тое, колькі ж трэба чакаць вынікаў рашэння экспернага журы па вашых заяўках на прафесійныя паездкі ў межах MOST+.
Таму нагадваем: пасля таго, як вы запоўнілі і адаслалі форму на партале Гётэ-Інстытута і вам прыйшоў аўтаматычны ліст-пацверджанне пра тое, што мы яе атрымалі, экспертнае журы будзе ацэньваць вашу заяўку цягам аднаго месяца. У выпадках, калі мы атрымліваем вельмі шмат заявак (як цяпер), гэты працэс можа нават трошкі зацягнуцца.
Як толькі журы выстаўляе свае адзнакі, вы атрымліваеце на электронную скрыню адмысловы ліст. І далей яшчэ прыблізна адзін месяц сыходзіць на тое, каб заключыць дамову, скарэктаваць дэталі паездкі, купіць квіткі і г.д.
Падкрэсліваем, MOST+ можа пакрыць толькі тыя выдаткі на вашу прафесійную паездку, якія будуць здзейснены пасля падпісання дамовы.
Дарэчы, пасля таго, як вы атрымалі рашэнне ад экспертнага журы (не важна пазітыўнае ці негатыўнае), вы можаце падавацца на яшчэ адну паездку. Галоўнае, каб яна адпавядала ўмовам праграмы.
Спампаваць правілы падачы заявак і прачытаць пра ўсе ўмовы праграмы можна па спасылцы ТУТ.