Анлайн Сесія для дзеячаў культуры з SEKKTOR
23 жнів 2023

Анлайн Сесія для дзеячаў культуры з SEKKTOR

23-га жніўня аб 11:00 па мінскім і віленскім часе (10:00 па Варшаве і 12:00 па Тбілісі) MOST+ разам з SEKKTOR будзе ладзіць інфармацыйную анлайн сесію для прадстаўнікоў сектара «Культура».

Запрашаем да ўдзелу прафесіяналаў выяўленчага і акторскага мастацтва, літаратараў, кінематаграфістаў, архітэктараў, спецыялістаў традыцыйных рамёстваў або тых, хто звязаны з індустрыяй творчасці.

На гэтай анлайн сесіі мы патлумачым, як паспяхова скласці заяўку на атрыманне гранта, які пакрывае прафесійную стажыроўку або ўдзел у канферэнцыі, воркшопе ці ў форуме на тэрыторыі Еўрасаюза, а таксама распавядзем пра “падводныя камяні”, якія могуць з’явіцца падчас афармлення заяўкі ў гэтым сектары.

Рэгіструйцеся на гэтую інфармацыйную анлайн сесію, націснуўшы ТУТ.

Нагадаем, што ў сувязі з патрабаваннямі Гётэ-Інстытута аб абароне персанальных дадзеных, раім вам змяняць сваё імя і не ўключаць камеру ў ZOOM-канферэнцыях, арганізаваных праграмай MOST+.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

More MOST+ EVENTS