Сесія пытанняў і адказаў 21-га верасня
21 вер 2023

Сесія пытанняў і адказаў 21-га верасня

Сябры, 21-га верасня аб 11:00 па мінскім і віленскім часе (10:00 па Варшаве і 12:00 па Тбілісі) адбудзецца анлайн сесія пытанняў і адказаў.

 
Колькасць пытанняў, якія вы дасылаеце нам на пошту ці ў сацыяльных сетках не зніжаецца, таму самы час падзяліцца адказамі на іх з усімі. Раптам каму будзе карысна! 
Каб патрапіць на гэтую сесію, падрыхтуйце, калі ласка, загадзя пытанні, сумневы, спрэчныя моманты, якія вас турбуюць падчас складання заяўкі і далучайцеся ў азначаны вышэй час па спасылцы, націснуўгы ТУТ.

Нагадаем таксама, што ў сувязі з патрабаваннямі Гётэ-Інстытута аб абароне персанальных дадзеных, раім вам змяняць сваё імя і не ўключаць камеру ў ZOOM-канферэнцыях, арганізаваных праграмай MOST+. 


Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

More MOST+ EVENTS