Сесія Пытанняў і Адказаў
30-га траўня аб 11:00 па мінскім і віленскім часе (10:00 па Варшаве і 12:00 па Тбілісі) адбудзецца сесія пытанняў і адказаў па праграме MOST+.
Мы працягваем атрымліваць ад Вас вялікую колькасць пытанняў і выглядае, што настаў час зрабіць адмысловую сесію, каб публічна адказаць на іх.
Каб патрапіць на гэтую сесію, падрыхтуйце загадзя, калі ласка, пытанні, сумневы, спрэчныя моманты, якія Вас турбуюць падчас складання заяўкі і далучайцеся ў азначаны вышэй час па спасылцы:
https://goethe-institut.zoom.us/j/88903878231?pwd=VjNuNE1rc3RncmRkYVpMQWdkRjJYdz09
Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.