Адкрыты вэбінар з Belarus Business Center
21 ліп 2023

Адкрыты вэбінар з Belarus Business Center

Запрашаем спецыялістаў з сектара «Бізнес» прыняць удзел у адкрытым вебінары, які MOST+ ладзіць з Belarus Business Center 21-га ліпеня а 12:00 па мінскім і віленскім часе (11:00 па Варшаве і 13:00 па Тбілісі).

На гэтую сесію мы чакаем спецыялістаў, якія працуюць на дробных і сярэдніх прадпрыемствах, камерцыйных фірмах, са стартапамі, з’яўляюцца прадпрымальнікамі, інвестарамі або асобамі, якіх цікавіць укараненне інавацыяў у сектарах IT, дробным гандалі, вытворчасці і г.д.

Гэты вэбінар – добры шанец пашырыць свае прафесійныя далягляды і пазнаёміцца з новымі магчымасцямі!

На ім мы падрабязна распавядзем пра віды прафесійнай мабільнасці, стажыроўкі і затраты, якія пакрывае ў гэтай сувязі праграма MOST+. Мы дапаможам вам зразумець, хто і як можа падаць заяўку на праграму, і дамо парады як зрабіць гэта найбольш эфектыўна.

➡️ Каб зарэгістравацца на вэбінар цісніце ТУТ.

📅 Дадайце вэбінар у свой Google Calendar ТУТ.

Нагадаем, што ў сувязі з патрабаваннямі Гётэ-Інстытута аб абароне персанальных дадзеных, раім вам змяняць сваё імя і не ўключаць камеру ў ZOOM-канферэнцыях, арганізаваных праграмай MOST+.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

More MOST+ EVENTS