Ліпеньская Анлайн Сесія Пытанняў і Адказаў
03 ліп 2023

Ліпеньская Анлайн Сесія Пытанняў і Адказаў

Сябры, 3-га ліпеня а 17:30 па мінскім і віленскім часе (16:30 па Варшаве і 18:30 па Тбілісі) адбудзецца чарговая сесія пытанняў і адказаў па праграме MOST+.

Колькасць пытанняў, якія вы дасылаеце нам на пошту ці ў сацыяльных сетках, толькі павялічваецца, таму самы час публічна адказаць на іх. 

Каб патрапіць на гэтую сесію, падрыхтуйце, калі ласка, загадзя пытанні, сумневы, спрэчныя моманты, якія вас турбуюць падчас складання заяўкі і далучайцеся ў азначаны вышэй час, націснўшы ТУТ. 

Нагадаем таксама, што ў сувязі з патрабаваннямі Гётэ-Інстытута аб абароне персанальных дадзеных, раім вам змяняць сваё імя і не ўключаць камеру ў ZOOM-канферэнцыях, арганізаваных праграмай MOST+. 

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.


More MOST+ EVENTS