ГРАМАДСТВА

Сектар грамадства ўключае ў сябе такія сферы, як грамадзянская супольнасць і правы чалавека, а таксама СМІ і сумежныя прафесійныя сферы. Ён можа быць прадстаўлены шырокім спектрам спецыялістаў ад нізавых ініцыятыў да НДА (нават часова незарэгістраваных ці працуючых афіцыйна) і незалежных СМІ, якія прасоўваюць дэмакратычныя каштоўнасці.

Падаць заяўку на грант

Як спланаваць паездку ў ЕС у сектары Грамадства ў межах праграмы MOST+.

Тыя, хто падаюць заяўку ў гэтым сектары могуць:

- арганізаваць вучэбную паездку ў некалькі прафесійных арганізацый;

- зладзіць азнакамляльную паездку;

- наведаць еўрапейскія ўстановы з мэтай прасоўвання грамадскіх інтарэсаў;

- правесці стратэгічныя перамовы з патэнцыйнымі партнёрскімі арганізацыямі;

- удзельнічаць у круглых сталах з экспертамі;

- удзельнічаць у канферэнцыі і выступіць з дакладам ці прамовай;

- прайсці стажыроўку ў еўрапейскай ці нават міжнароднай арганізацыі, размешчанай у ЕС.

Сярод мерапрыемстваў, якія можна наведаць у рамках праграмы MOST+, могуць быць напрыклад:

Штогадовая Нарада АБСЕ па разглядзе выканання абавязацельстваў, прысвечаная чалавечаму вымярэнню ў Варшаве. На ёй сотні функцыянераў, міжнародных экспертаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і актывістаў падводзяць вынікі выканання дзяржавамі-сябрамі АБСЕ іх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. На працягу двух тыдняў удзельнікі абмяркоўваюць прагрэс у сферы дэмакратыі, правоў чалавека і фундаментальных свабод. Канферэнцыю праводзіць Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ).

Або Мінскі Форум – штогадовая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная аналізу і абмеркаванню палітычных, эканамічных і сацыяльных праблемаў у Беларусі і суседніх краінах. З 1997 года Мінскі Форум наводзіць масты паміж Беларуссю, Германіяй і ЕС, а таксама ўнутры беларускага грамадства. Ён стаў найбуйнейшай дыялогавай пляцоўкай, прысвечанай Беларусі. Галоўны арганізатар форума - Беларуска-нямецкае таварыства. Ён праходзіць у Літве, Польшчы, Бельгіі і Германіі.

How to design your mobility to the EU in the society sector

Міжнародныя марапрыемствы сектара Грамадства ў краінах ЕС

Foreign Correspondent Training Course by TOL
Prague, Czech Republic, 06 ліп 2024 - 12 ліп 2024

Foreign Correspondent Training Course by TOL

Перайсці Link arrow
Global Media Forum
Bonn, Germany (also online), 17 чэрв 2024 - 18 чэрв 2024

Global Media Forum

Перайсці Link arrow
World News Media Congress
Copenhagen, Denmark, 27 трав 2024 - 29 трав 2024

World News Media Congress

Перайсці Link arrow
International Journalism Festival
Perugia, Italy, 17 крас 2024 - 21 крас 2024

International Journalism Festival

Перайсці Link arrow
European Festival of Journalism and Media Literacy
Florence, Italy, 15 сак 2024 - 16 сак 2024

European Festival of Journalism and Media Literacy

Перайсці Link arrow