Удзел беларусаў у Міжнародным кангрэсе па мікрабіялогіі

Удзел беларусаў у Міжнародным кангрэсе па мікрабіялогіі

Два беларускія медыкі, якія спецыялізуюцца на вірусалогіі, пры дапамозе MOST+ прынялі ўдзел у Міжнародным кангрэсе па мікрабіялогіі, каб прадставіць свае даследванні ў гэтай сферы і набрацца досведу ад прафесіяналаў сусветнага ўзроўня.


На гэтым івэнце прадстаўляюцца дасягненні і новы досвед па санітарнай вірусалогіі, эпідэміялогіі сцёкавых вод, барацьбе з COVID-19, распрацоўцы вакцын і шмат іншага. Акрамя гэтага там ладзяцца майстар-класы, на якіх дэманструюцца прынцыпы работы з сучасным абсталяваннем, а таксама прадстаўляюцца праграмы стажыровак і абменаў.


Беларускія спецыялісты кажуць, што «гэта паездка дазволіла пашырыць сетку міжнародных кантактаў, а з найбольш трывалымі з іх плануецца падтрымліваць далейшую сувязь». Адзін з беларускіх ўдзельнікаў атрымаў запрашэнне на праходжанне стажыроўкі ў лабараторыі, якая займаецца эпідэміялогіяй сцёкавых вод у Румыніі. Дарэчы, з тамтэйшымі калегамі ўжо плануецца напісане навукувага артыкула. Другі ўдзельнік паездкі зацікавіўся магчымасцямі камерцыялізацыі універсальнай канструкцыі для сінтэзу мРНК вакцыны, «зацікаўленасць у тым ліку выклікала T7-РНК палімераза, якая неабходна для сінтэзу дадзенай канструкцыі».


Беларускія спецыялісты адзначаюць, што станоўчы эфект ад гэтай паездкі будуць мець не толькі яе ўдзельнікі, але і іх калегі па лабараторыі, якія абавязкова прымуць ўдзел у сумесных праектах, публікацыях у навуковых часопісах, што паўплывае на развіццё беларускай навукі. 

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

© Фатаграфіі з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow