Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія, дзякуючы праграме MOST+, паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў італьянскім горадзе Сіракузы. Навучанне ладзіў інстытут гештальта HCC Italy і яно было накіравана на інтэграцыю навінак тэорыі гештальт-тэрапіі з практычным прымяненнем. 

«Гэта навучальная праграма істотна павысіла мой прафесійны патэнцыял за кошт новых тэарэтычных ведаў, практычных навыкаў, асабістага росту і цэласнага падыходу да тэрапіі. Акрамя гэтага, паездка значна пашырыла маю міжнародную сетку прафесійных сувязяў, павысіўшы магчымасці супрацоўніцтва і глабальныя перспектывы. Безумоўна, гэта паспрыяе прафесійнаму развіццю і больш эфектыўнай тэрапеўтычнай практыцы», - тлумачыць адна з удзельніц групы. 

Псіхолагі ўжо плануюць арганізаваць семінар, каб падзяліцца ведамі і навыкамі са сваімі калегамі і каляжанкамі, актыўна выкарыстоўваць міжнародную сетку, створаную падчас праграмы, каб спрыяць супрацоўніцтву паміж беларускімі прафесіяналамі і іх замежнымі калегамі, а таксама прыняць удзел у якасных даследаваннях, арганізаваных Італьянскім гештальт-інстытутам.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

© Фота з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow
Стажыроўка ў Літоўскі дзяржаўны архіў

Стажыроўка ў Літоўскі дзяржаўны архіў

Беларускі спецыяліст архіўнай справы зладзіў прафесійную мабільнасць у Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў.

Падрабязнасці Link arrow