Паездка на інтэнсіўны курс у Мюнхенскі інстытут віна

Паездка на інтэнсіўны курс у Мюнхенскі інстытут віна

Сёння мы хочам падзяліцца гісторыяй беларускай мэнаджаркі праектаў па развіцці бізнеса. Пры падтрымцы MOST+ яна арганізавала паездку ў сектары "бізнес" на інтэнсіўны тыднёвы курс у Мюнхенскі інстытут віна, каб атрымаць сертыфікат "Wine & Spirit Education Trust" трэцяга ўзроўня (WSET 3). Гэты курс сістэматызуе веды аб найважнейшых сусветна вядомых вінах, асноўных сусветных вытворцах і важных сэрвісных умовах у дадзенай сферы, што дапамагае прасоўванню прадукцыі на міжнародных рынках, а таксама вучыць арганізоўваць высокакласныя мерапрыемтсвы ў галіне віннага мастацтва.

Беларуская спецыялістка кажа, што атрыманыя веды сталі каштоўнай базай для актыўнага ўдзелу ў фармаванні культуры віннага спажывання, развіцця сэрвісных стандартаў і ўмацавання вінных традыцыяў у Беларусі:

«Цяпер, на аснове гэтага досведу я дакладна разбіраюся, як функцыянуюць стратэгіі прасоўвання прадукцыі на міжнародным узроўні і магу дапрацаваць канцэпцыі, якія садзейнічаюць прыцягненню ўвагі розных рэгіёнаў».

Па яе словах, на гэтым інтэнсіве быў ініцыяваны міжнародны праект з удзелам еўрапейскіх партнёраў, які спрыяе абмену ідэямі і экспертызы міжнароднага ўзроўня. А таксама, дзякуючы гэтай мабільнасці, спецыялістка стварыла клуб аднадумцаў, які аб'ядноўвае энтузіястаў, самалье і аматараў віна ў Беларусі:

«У межах гэтага клуба мы абменьваемся каштоўнымі ведамі і досведам, спрыяючы далейшаму развіццю віннай культуры і ўдасканаленню віннага сэрвіса ў нашай краіне».

Акрамя таго, спецыялістка падкрэслівае, што будзе падтрымліваць сувязь з еўрапейскімі калегамі, бо міжнароднае супрацоўніцтва грае важную ролю ў развіцці віннай індустрыі:

«Я маю намер удзельнічаць у сустрэчах з віннымі асацыяцыямі, віннымі школамі і вінаробамі ў Еўропе. Планую таксама падтрымліваць сувязь праз прафесійныя сеткі і арганізоўваць мерапрыемствы, якія садзейнічаюць абмену досведам і ведамі паміж экспертамі ў віннай сферы з розных краін».

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

© Фатаграфіі з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow