Паездка беларускіх патолагаанатамаў на Еўрапейскі Кангрэс
Сёння мы распавядаем пра яшчэ адну тыднёвую групавую паездку ў сектары «ахова здароўя». Дзякуючы праграме MOST+ беларускія патолагаанатамы наведалі Кангрэс Еўрапейскага таварыства паталагаанатамаў у Бельгіі.
На гэтым мерапрыемстве цягам некалькі дзён агучваліся ўнікальныя даклады, у тым ліку пра абнаўленні сусветных класіфікацыяў і пра іх прымяненні на практыцы, ладзіліся выставы тэхнікі і найноўшых распрацовак у галіне паталагічнай анатоміі. Таксама там працавала зона нетворкінга, дзе спецыялісты маглі завесці знаёмствы і сувязі, распрацаваць агульныя праекты.
«Мы пазнаёміліся з апошнімі гайдлайнамі па дыягностыцы і лекаванні анкалагічных захворванняў, даведаліся пра новыя лічбавыя тэхналогіі ў розных галінах паталагічнай анатоміі, малекулярна-генетычных дасягненнях у навуцы і практычнай дзейнасці паталагаанатама. Мы атрымалі запісы лекцый для ўкаранення новай інфармацыі на працоўных месцах», - дзеляцца сваімі ўражаннямі беларускія спецыялісты.
Яны таксама кажуць, што атрыманая інфармацыя будзе ўключана ў тэмы заняткаў са студэнтамі беларускіх медуніверсітэтаў, студэнтамі паслядыпломнай падрыхтоўкі і на мясцовых кангрэсах паталагаанатамаў.
Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.
© Фатаграфіі з архіва ўдзельнікаў мабільнасці
Гісторыі з паездак у межах MOST
“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса
Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.
ПадрабязнасціТрэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах
Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.
ПадрабязнасціАзнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА
Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.
ПадрабязнасціБеларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне
Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.
Падрабязнасці