Паездка беларускай спецыялісткі па харэаграфіі ў Берлін

Паездка беларускай спецыялісткі па харэаграфіі ў Берлін

С пецыялістка па харэаграфіі Дар’я, пры дапамозе праграмы MOST+, удзельнічала ў абмене ў берлінскай арганізацыі CHANCE int. Яна не толькі пераймала досвед тамтэйшых спецыялістак і спецыялістаў, але і дзялілася сваім - праводзіла сесіі па аўтэнтычным руху, кантактнай імправізацыі, ладзіла танцавальныя размінкі, давала практыкаванні звязаныя з актывізацыяй увагі і інш. Таксама ў гэтай арганізацыі Дар’я вучылася каардынацыі праектаў і абменаў.

Паводле яе слоў, гэта паездка дапамагла ёй пашырыць сетку прафесійных кантактаў. Яна наладзіла стасункі са спецыялісткамі і спецыялістамі ў вобласці акторскага майстэрства, фатаграфіі, харэаграфіі і арт-мэнэджмента з Германіі, Румыніі, Турцыі, Сербіі і Чэхіі. Цяпер яна плануе выкарыстоўваць тамтэйшыя тэхнікі ва ўласнай практыцы і ўжо нават працуе над сумесным праектам, прысвечаным сувязі з целам, рухам і адчувальнасцю.

© Фатаграфіі з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow