Паездка беларускага праграміста на канферэнцыю AWE

Паездка беларускага праграміста на канферэнцыю AWE

Сёння мы хочам падзяліцца гісторыяй з паездкі ў «бізнес» сектары. Дзякуючы праграме MOST+, у кастрычніку праграміст з Беларусі наведаў канферэнцыю AWE ў Вене.

Канферэнцыя AWE - гэта найбуйнейшы форум, прысвечаны распрацоўкам дапоўненай рэчаіснасці, які прадстаўляе шмат перадавых ведаў і сучасных тэхналогіяў ад вядучых экспертаў галіны, а таксама спрыяе пабудове прафесійных сувязяў з важнымі гульцамі індустрыі.

«Я наведаў ключавыя прэзентацыі вядучых кампаніяў у наступных галінах: рознічны гандаль, электронная камерцыя і рэклама; прадпрыемствы; XR). А таксама наладзіў асабістыя кантакты са спецыялістамі з ЕС шляхам змястоўных размоў і сустрэч з імі», - кажа беларускі спецыяліст.

Ён дадае, што гэта канферэнцыя не толькі дапамагла яму зразумець на якім узроўні цяпер знаходзяцца распрацоўкі дапоўненай рэальнасці ў кампаніях ЕС, але нават пачаць планаваць сумесны праект з мясцовымі спецыялістамі, з якімі ён пазнаёміўся на гэтым івэнце.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

© Фота з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow