“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса
Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці.
Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.
– La Guarimba – гэта не проста фестываль, а прыклад таго, як у нізавой культурнай ініцыятывы атрымалася запусціць вялікія трансфармацыі ў горадзе. Для нас убачыць гэта на свае вочы было вельмі натхняльна! – дзеліцца ўражаннямі Надзея.
Сапраўды, у невялікyю правенцыйную Амантэю ужо дванаццаты год запар прыязждаюць фільммэйкеры, рэжысёры, акцёры, кінапрадусары з усяго свету. А ў гэтым годзе на фестываль трапілі і прадстаўнікі беларускай культурнай сферы. Па словах Надзеі, яна даведалася пра гэты унікальны grassroot-фестываль 8 год таму і марыла сюды патрапіць – і вось нарэшце спраўдзілася!
– Фестываль даў нам магчымасць наўпрост пагаварыць і завязаць партнерствы з ключавымі фігурамі незалежнай кінаіндустрыі: рэжысёрамі, прадзюсарамі, арганізатарамі фестываляў. Напрыклад, там мы пазнаёміліся з праграмным дырэктарам Glasgow Short Film Festival Ойшынам Кілі, і ён адразу ж пагадзіўся стаць суддзёй нашага кінаконкурсу «КінаКаляды48», які мы праводзім штогод, – распавяла Надзея.
Па словах культурнай мэнэджэркі, асабліва карысна было пераняць досвед арганізатараў “La Guarimba”, бо акрамя фестываля яны, таксама як і CreateCulture, размяшчаюць музычную лабараторыю, ладзяць кіналагер.
– Італьянскія калегі натхнілі нас на практычныя ідэі, як выкарыстоўваць моц культурных мерапрыемстваў для ажыўлення мясцовых суполак. Больш за тое, разам з арганізатарам фестываля Джуліа Віта мы абмеркавалі патэнцыйнае правядзенне «La Guarimba on Tour» у CreateCulture Space і таксама абсалютна новыя супольныя праекты. Дамовіліся, што будзем на сувязі з Джуліа для абмеркавання ідэй, – падзялілася планамі Надзея.
Падчас паездкі Надзея і Варфаламей здымалі відэаблог пра фестываль, увесь час рабілі дакументальныя здымкі, запісвалі інтэрв’ю з яскравымі людзьмі. Яны спадзяюцца, што іх невялікі дакументальны блог пра фестываль нават стане пачаткам для новага медыйнага прадукту CreateCulture Travel (працоўная назва) – блога пра схаваныя скарбы культурных праектаў і суполак у ЕС.
Фестываль La Guarimba таксама праходзіць пры падтрымцы праграм ЕС.
Парады для тых, хто хоча паехаць на стажыроўку ў ЕС ад Надзеі Ількевіч
1. Звяртайце вашую ўвагу ня толькі на буйныя мерапрыемствы
2. Добра падрыхтуйце план паездкі
3. Будзе гатовыя распавядаць пра сябе і пра Беларусь
Фота з архіва ўдзельнікаў паездкі
Праграма MOST фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
Гісторыі з паездак у межах MOST
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах
Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.
ПадрабязнасціАзнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА
Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.
ПадрабязнасціБеларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне
Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.
ПадрабязнасціСтажыроўка ў Літоўскі дзяржаўны архіў
Беларускі спецыяліст архіўнай справы зладзіў прафесійную мабільнасць у Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў.
Падрабязнасці