Мабільнасць у Германію і Аўстрыю ў сектары "Адукацыя"

Мабільнасць у Германію і Аўстрыю ў сектары "Адукацыя"

Сёння мы распавядаем пра групавую шматэтапную паездку ў сектары «адукацыя». Праграма MOST+ падтрымала мабільнасць выкладчыц, якія наведалі два мерапрыемствы: у Германіі і Аўстрыі. 

Першым была адна з найбольш прасунутых і буйных канференцый у Еўропе па тэме лічбавай адукацыі, дыстанцыйных прадуктаў - LEARNTEC Conference ў Карлсруэ. Другім івэнтам была мульціпрофільная выстава Interpädagogica Conference ў Вене, у ёй прымалі удзел дырэктары, настаўнікі, распрацоўшчыкі адукацыйных праграм з Аўстрыі і іншых краін.


Настаўніцы так распавядаюць пра плён паездкі:
«Мы змаглі знайсці для сябе новыя лічбавыя інструменты, адрэфлексаваць уплыў новых тэхналогіяў у нашай дзейнасці (напрыклад, штучны інтэлект, адаптыўнае навучанне), падзяліцца ідэямі з калегамі. Прынцып адаптыўнага навучання і зваротнай сувязі мы выкарыстоўваем у распрацоўцы сваіх адукацыйных прадуктаў для настаўнікаў і іншых мэтавых аўдыторыяў».


Спецыялісткі дадаюць, што паездка была вельмі карыснай, а па вяртанні яны ўжо правялі шэраг мерапрыемстваў для калегаў і каляжанак: узаемнае абмеркаванне вынікаў канферэнцыяў, рэфлексію пра тое, якія з інструментаў можна выкарыстоўваць для стварэння адукацыйных прадуктаў. Таксама былі падрыхтаваны шэраг публікацыяў для метадыстаў і адукатараў.


Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.


© Фатаграфіі з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow