Мабільнасць у два этапы ў Партугалію
Доктарка тэхнічных навук і экспертка ў сферы ўстойлівага развіцця, гарадскога і рэгіянальнага планавання Алена, дзякуючы праграме MOST+, наведала два мерапрыемствы ў Партугаліі.
Яе паездка праходзіла ў два этапы. Першым, на прыканцы траўня, быў удзел у VI Міжнародным кангрэсе па рызыках у горадзе Каімбра. Там спецыялістка прэзентавала свае даследванні, прымала ўдзел у семінарах, круглых сталах і азнаямленчых паездках, а таксама наладжвала зносіны з прафесіяналамі:
«Я не толькі пашырыла свае веды, але і наладзіла каштоўныя сувязі ў галіне кіравання рызыкамі з экспертамі з Партугаліі, Іспаніі, Польшчы, Італіі, а таксама Бразіліі Японіі і Бангладэш».
Другім этапам мабільнасці была паездка напрыканцы чэрвеня ў Фуншал на Міжнародную канферэнцыю па будаўніцтве, энергетыцы, навакольным асяроддзі і ўстойліваму развіццю - CEES 2023. Там Алена прэзентавала свае даследаванні пра ўплыў захавання культурнай спадчыны на ўстойлівасць сістэмы рассялення Беларусі. Акрамя гэтага, яна ўдзельнічала ў семінарах і круглых сталах і наладзіла каштоўныя сувязі з экспертамі Англіі, Францыі, Партугаліі, Італіі, Чэхіі і Канады.
© Фатаграфіі з архіва ўдзельнікаў мабільнасці
Гісторыі з паездак у межах MOST
“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса
Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.
ПадрабязнасціТрэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах
Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.
ПадрабязнасціАзнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА
Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.
ПадрабязнасціБеларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне
Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.
Падрабязнасці