Мабільнасць у брусельскую прадзюсерскую акадэмію

Мабільнасць у брусельскую прадзюсерскую акадэмію

Сёння мы распавядаем пра яшчэ адну паездку ў сектары «культура», якая ладзілася дзякуючы праграме MOST+. Падчас яе, культурная мэнеджaрка і рэжысёрка з Беларусі наведала прадзюсерскую акадэмію ў Бельгіі.

Прадзюсерская акадэмія - гэта семінар, які сёлета ладзілі Cifas і Kunstenfestivaldesarts у Бруселі. Там арт-мэнеджaры з розных краінаў закраналі пытанні супрацоўніцтва, пашырэння правоў і магчымасцяў, а таксама ўздымалі больш тэхнічныя аспекты, такія як, напрыклад, праца з бюджэтамі. Беларуская спецыялістка наведала яго з мэтай атрымаць парады і пераняць досвед пра тое, як кіраваць тэатральнымі прафесіяналамі і акторамі, а таксама падтрымліваць іх у кантэксце эміграцыі.

«Я наладзіла новыя прафесійныя кантакты, якія могуць паспрыяць супрацоўніцтву ў міжнародных перфомансах і тэатральных праектах. У мяне была магчымасць прэзентаваць беларускі досвед сучаснага тэатра і перфарматыўнага мастацтва на гэтай важнай еўрапейскай сустрэчы. Я пазнаёмілася з еўрапейскімі практыкамі і эксперыментальнымі падыходамі, якія выкарыстоўваюцца прафесіяналамі высокага ўзроўню ў галіне арт-вытворчасці. Карыстаюся імі для сваіх праектаў і дзялюся з іншымі прафесіяналамі з Беларусі», - узгадвае беларуская спецыялістка.

Сувязі, кантакты і досвед, набытыя ў гэтай паездцы, ужо далі плён. Рэжысёрка паўдзельнічала ў некалькіх івэнтах у краінах ЕС і зладзіла праекты для беларускіх тэатральных прафесіяналаў.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

 

© Фатаграфіі з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow