Мабільнасць супрацоўнікаў мастацкай студыі

Мабільнасць супрацоўнікаў мастацкай студыі

Сёння мы дзелімся гісторыяй з прафесійнай паездкі ў сферы «Культура». Беларускія супрацоўнікі студыі выяўленчага мастацтва "Кола" паўдзельнічалі ў пяцідзённым курсе фларэнтыйскай мастацкай фундацыі "Il Bisonte".

«У 2018 г. студыя “Кола” купіла афортны станок і пачала пошук майстроў друкаванай графікі, каб пераняць іх досвед. Нас зацікавіла фундацыя "Il Bisonte", створаная з мэтай навучаць тэхнікам гравюры. Пры фундацыі з 1959 года працуе адмысловая школа. Упершыню мы наведалі тую школу, дзякуючы праграме MOST, у лютым 2020 года і прайшлі курс па афорце, акватынце і тэхніцы сухой іголкі. Цяпер у планах было засвоіць іншыя тэхнікі і абмеркаваць магчымасць візіту фларэнтыйскіх прафесіяналаў у нашу майстэрню "Кола"», - распавядаюць беларускія спецыялісты.

Падчас мабільнасці беларусы прайшлі курс па трох тэхніках друкаванай графікі. Паспяхова выканаўшы ўсе заданні, яны атрымалі сертыфікаты, а таксама наведвалі іншыя тамтэйшыя майстэрні мастакоў-станкавістаў і керамістаў.

Беларускія спецыялісты адзначаюць, што гэта паездка дапамагла пашырыць сетку кантактаў з італьянскімі калегамі, што будзе спрыяць удасканальванню і павышэнню кампетэнцыяў у галіне станковай графікі. А таксама ўжо абмяркоўваецца арганізацыя іх выставы і майстар-класаў у беларускай майстэрні «Кола».

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

© Фатаграфіі з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow