Мабільнасць беларускага мастака ў Францыю
Пры падтрымцы праграмы MOST+ беларускі мастак Уладзімір Грамовіч выканаў роспіс для выставы L'horloge à répétition у горадзе Рэймс, Францыя.
Мастака запрасілі зрабіць роспіс у прасторы «The left place is a workplace The right space is an artspace», у якой і планавалася гэтая выстава. Ён распавядае, што яму важна было быць голасам Беларусі і беларусаў, якія цяпер амаль не прадстаўлены на культурніцкіх івэнтах Францыі, а таксама падняць свой прафесійны ўзровень на новыя вышыні:
«Як для мастака гэта, безумоўна, наступны крок у маёй прафесійнай практыцы, да гэтага запрашэння я ніколі не прадстаўляў свае працы ў Францыі. Для мяне вельмі важна, што змагу папрацаваць з выдатнай маладой куратаркай з Францыі Patricia Couvet, і такім месцам як The left Place in Reims, гэта будзе важным дасягненнем у маей працы і заўважным на міжнароднай арэне мастацтва».
Беларускі спецыяліст застаўся прыемна ўражаным паездкай, арганізацыяй працоўнага месца і тым, як прайшло адкрыццё выставы:
«Да гэтага часу я ніколі не быў ў Францыі і не быў знаёмы з культурнымі працаўнікамі гэтага рэгіёну. Так што пазнаёміцца з мясцовымі мастакамі, куратармі і прызентаваць сваю працу было цудоўным і вельмі важным досведам».
Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.
© Фота з архіва ўдзельнікаў мабільнасці
Гісторыі з паездак у межах MOST
“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса
Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.
ПадрабязнасціТрэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах
Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.
ПадрабязнасціАзнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА
Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.
ПадрабязнасціБеларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне
Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.
Падрабязнасці