Першы грант MOST+ выдзелены беларускім кінематаграфістам для паездкі на Берлінале

Першы грант MOST+ выдзелены беларускім кінематаграфістам для паездкі на Берлінале

Леанід Каліценя і яшчэ чатыры беларускія кінематаграфісты наведалі Еўрапейскі кінарынак European Film Market (EFM) у Берліне дзякуючы гранту на стажыроўку, выдзеленаму ў межах праграмы MOST+. Кінарынак ладзіўся адначасова з 73-м Берлінскім кінафестывалем.

Еўрапейскі кінарынак – адзін з трох найважнейшых кінарынакаў свету. На ім штогод збіраецца больш за дзесяць тысяч прафесіяналаў сусветнай кінаіндустрыі, каб купляць і прадаваць фільмы і серыялы. Гэта самае галоўнае месца сустрэчы кінапрадусараў з пакупнікамі іх прадукцыі – прадстаўнікамі тэлеканалаў, стрымінгавых сэрвісаў і анлайн-кінатэатраў. Акрамя таго, Еўрапейскі кінарынак пазіцыянуецца як платформа для інавацыяў і перамен у індустрыі кіно і СМІ. Кінарынак ладзіўся 16-22 лютага 2023 года.

Упершыню на EFM з'явіўся стэнд беларускіх кінематаграфістаў, каб прадставіць міжнароднай кінаіндустрыі сучасную беларускую кінематаграфію як з'яву. Хаця за 30 гадоў сваёй незалежнасці Беларусь ні разу не ўдзельнічала ў падобных мерапрыемствах, у стэнда было нямала наведвальнікаў, і ўдзел беларускіх кінематаграфістаў меў поспех. Кінематаграфісты і прадусары з суседніх краін, у т.л. з Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі, выказалі жывую цікавасць да беларускага кіно і да супрацоўніцтва з беларускімі кінематаграфістамі. Прэзентацыю Кінаакадэміі таксама наведала спадарыня Клаўдыя Рот, камісар федэральнага ўрада Германіі па культуры і СМІ. І таксама ўдзельнікам кінарынку былі паказаны некалькі кароткаметражак: "Унутры ў Васі", "Кот" і "Зорка".

Леанід Каліценя з калегамі скарысталіся кароткатэрміновай мабільнасцю ў сферы культуры (пяцідзённая паездка), гэта была першая стажыроўка, арганізаваная ў рамках праграмы MOST+. Грант пакрыў усе выдаткі на паездку, у тым ліку збор за акрэдытацыю на гэтым івэнце, а гэта ад 295 да 540 еўра за ўдзельніка. Па словах Леаніда, удзел ужо пачынае прыносіць плён: свет адкрывае для сябе беларускае кіно, таксама наладжваюцца кантакты і вядуцца перамовы пра будучыя праекты з прадстаўнікамі еўрапейскай і сусветнай медыяіндустрыі.

© Фатаграфіі з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow