Удзел беларускага фільммэйкера ў фестывалі Filmadrid

Удзел беларускага фільммэйкера ў фестывалі Filmadrid

Сёння мы распавядаем пра паездку беларускага незалежнага фільммэйкера Мікіты Лаўрэцкага на мадрыдскі кінафестываль. Гэта мабільнасць адбылася дзякуючы праграме MOST+ у сектары «культура».

«Мэтай маёй паездкі быў удзел у кінафестывалі Filmadrid у якасці незалежнага рэжысёра, які прадстаўляе Беларусь і дэманструе сваю працу больш шырокай аўдыторыі. Я збіраўся прасоўваць мой фільм «A Date in Minsk» і кіначасопіс COOL (NEWS FROM BELARUS), а таксама ўзаемадзейнічаць з прафесіяналамі індустрыі, рэжысёрамі і крытыкамі для пашырэння сеткі сваіх прафесійных кантактаў. Акрамя таго, я імкнуўся атрымаць уяўленне пра новыя тэндэнцыі і тэхналогіі у кінаіндустрыі, вывучыць магчымасці супрацоўніцтва і зрабіць свой унёсак у інтэрнацыяналізацыю і інтэграцыю беларускіх спецыялістаў у агульнаеўрапейскія прафесійныя сеткі», - узгадвае Мікіта. 


На фестывалі фільм і часопіс былі прадэманстраваны разнастайнай аўдыторыі рэжысёраў, прафесіяналаў галіны і энтузіястаў кіно. Адбыліся і пасляпраглядныя дыскусіі, прысвечаныя гэтым двум творам. Акрамя гэтага Лаўрэцкі ўдзельнічаў у іншых кінапаказах, інтэрактыўных арт шоу, панэльных дыскусіях і розных нефармальных сеткавых мерапрыемствах (афіцыйных фестывальных абедах і вячэрах).


Па словах беларускага рэжысёра, паездка дапамагла наладзіць кантакты з фільммэйкерамі з іншых краін ЕС: «Мы вялі цікавыя размовы пра іх досвед, праблемы і поспехі на еўрапейскай кінасцэне. Было цікава даведацца пра разнастайныя рэсурсы, магчымасці фінансавання і сеткі распаўсюджвання прадукцыі, даступныя ў ЕС. Больш за тое, я меў магчымасць на ўласным досведзе адчуць адкрытасць да міжнароднага супрацоўніцтва кінематаграфістаў з ЕС. Фестываль не проста даў пляцоўку для вывучэння патэнцыйных партнёрстваў і творчых абменаў, а таксама дазволіў пабачыць перавагі працы з калегамі з ЕС, у тым ліку доступ да больш шырокай аўдыторыі, культурнай разнастайнасці і новых перспектываў».

Дзякуючы гэтай мабільнасці і набытым кантактам, беларускі рэжысёр ужо вядзе перамовы па арганізацыі паказаў сваіх праектаў у краінах ЕС. 


Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

© Фатаграфіі з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

“Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!” Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё. Мэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow