Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Азнакамляльная паездка ў Бон супрацоўнікаў беларускай НДА

Сёння мы распавядаем пра азнакамляльную паездку ў Бон спецыялістаў з адной беларускай НДА з сектара Ўстойлівае развіццё, якая адбылася дзякуючы праграме MOST+. Мэтай гэтай мабільнасці было перайманне досведу нямецкіх арганізацыяў.

Спецыялісты наведалі шэраг арганізацыяў, кансалтынгавых цэнтраў і ўніверсітэтаў у нямецкім Боне, каб пазнаёміцца з тэматыкамі і стратэгіямі развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва, жыллёвай палітыкі, а таксама ўзяць удзел у канферэнцыі па «зялёнай эканоміцы» і міжнародным супрацоўніцтве ў Інстытуце Развіцця і Ўстойлівасці.

«Усе сустрэчы, канферэнцыя, азнакамляльныя паездкі і шматстароннія перамовы былі вемльмі карыснымі ў прафесійным плане для ўсіх удзельнікаў нашай групы. Мы ўсталявалі многа перспектыўных прафесійных кантактаў, якія могуць стаць асновай сумесных навуковых праектаў і даследванняў. Новыя факты, інавацыйныя ідэі і прыклады паспяховых нямецкіх праектаў могуць быць скарыстаныя ў розных сферах нашай прафесійнай дзейнасці - у навуцы, выкладчыцкай працы і ў працы з мясцовымі супольнасцямі», - дзеляцца ўражаннямі ўдзельнікі паездкі.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

© Фота з архіва ўдзельнікаў мабільнасці

Гісторыі з паездак у межах MOST

«Мы трапілі ў базу перспектыўных еўрапейскіх стартапаў!» Гісторыя паездкі каманды беларускага стартапа на EU Startups Summit на Мальце

«Мы трапілі ў базу перспектыўных еўрапейскіх стартапаў!» Гісторыя паездкі каманды беларускага стартапа на EU Startups Summit на Мальце

Каманда беларускага стартапа «maramora» прыняла ўзел у адным з буйнейшых IT-івэнтаў — EU Startups Summit

Падрабязнасці Link arrow
«Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!» Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

«Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!» Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці. Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Падрабязнасці Link arrow
Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Трэнінг па гештальце для беларускіх псіхолагаў у Серакузах

Сёння мы распавядаем гісторыю групы беларускіх псіхолагаў, якія паўдзельнічалі ў пяцідзённым летнім трэнінгу ў Сіракузах.

Падрабязнасці Link arrow
Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Беларускі доктар на кангрэсе псіхіятрыі ў Берліне

Сёння мы распавядаем гісторыю беларускага доктара, які, дзякуючы праграме MOST+, наведаў кангрэс Нямецкага таварыства псіхіятрыі і псіхатэрапіі (DGPPN) у Берлінe.

Падрабязнасці Link arrow