«Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!» Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

«Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!» Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці.  

Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі. 

–   La Guarimba – гэта не проста фестываль, а прыклад таго, як у нізавой культурнай ініцыятывы атрымалася запусціць вялікія трансфармацыі ў горадзе. Для нас убачыць гэта на свае вочы было вельмі натхняльна! – дзеліцца ўражаннямі Надзея.

Сапраўды, у невялікyю правенцыйную Амантэю ужо дванаццаты год запар прыязждаюць фільммэйкеры, рэжысёры, акцёры, кінапрадусары з усяго свету. А ў гэтым годзе на фестываль трапілі і прадстаўнікі беларускай культурнай сферы. Па словах Надзеі, яна даведалася пра гэты унікальны grassroot-фестываль 8 год таму і марыла сюды патрапіць – і вось нарэшце спраўдзілася!

 

–  Фестываль даў нам магчымасць наўпрост пагаварыць і завязаць партнерствы з ключавымі фігурамі незалежнай кінаіндустрыі: рэжысёрамі, прадзюсарамі, арганізатарамі фестываляў. Напрыклад, там мы пазнаёміліся з праграмным дырэктарам Glasgow Short Film Festival Ойшынам Кілі, і ён адразу ж пагадзіўся стаць суддзёй нашага кінаконкурсу «КінаКаляды48», які мы праводзім штогод, – распавяла Надзея. 

Па словах культурнай мэнэджэркі, асабліва карысна было пераняць досвед арганізатараў “La Guarimba”, бо акрамя фестываля яны, таксама як і CreateCulture, размяшчаюць музычную лабараторыю, ладзяць кіналагер. 

Надзея разам з дырэктарам фестываля Джуліа Віта

–  Італьянскія калегі натхнілі нас на практычныя ідэі, як выкарыстоўваць моц культурных мерапрыемстваў для ажыўлення мясцовых суполак. Больш за тое, разам з арганізатарам фестываля Джуліа Віта мы абмеркавалі патэнцыйнае правядзенне «La Guarimba on Tour» у CreateCulture Space і таксама абсалютна новыя супольныя праекты. Дамовіліся, што будзем на сувязі з Джуліа для абмеркавання ідэй, – падзялілася планамі Надзея.

Падчас паездкі Надзея і Варфаламей здымалі відэаблог пра фестываль, увесь час рабілі дакументальныя здымкі, запісвалі інтэрв’ю з яскравымі людзьмі. Яны спадзяюцца, што іх невялікі дакументальны блог пра фестываль нават стане пачаткам для новага медыйнага прадукту CreateCulture Travel (працоўная назва)  –  блога пра схаваныя скарбы культурных праектаў і суполак у ЕС.

Фестываль La Guarimba таксама праходзіць пры падтрымцы праграм ЕС.

Парады для тых, хто хоча паехаць на стажыроўку ў ЕС ад Надзеі Ількевіч

1. Звяртайце вашую ўвагу ня толькі на буйныя мерапрыемствы

2. Добра падрыхтуйце план паездкі

3. Будзе гатовыя распавядаць пра сябе і пра Беларусь


Фота з архіва ўдзельнікаў паездкі

Праграма MOST фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.


Истории с поездок в рамках MOST

«Мы трапілі ў базу перспектыўных еўрапейскіх стартапаў!» Гісторыя паездкі каманды беларускага стартапа на EU Startups Summit на Мальце

«Мы трапілі ў базу перспектыўных еўрапейскіх стартапаў!» Гісторыя паездкі каманды беларускага стартапа на EU Startups Summit на Мальце

Каманда беларускага стартапа «maramora» прыняла ўзел у адным з буйнейшых IT-івэнтаў — EU Startups Summit

Подробнее Link arrow
Гештальт-тренинг для беларусских психологов в Сиракузах

Гештальт-тренинг для беларусских психологов в Сиракузах

Сегодня мы рассказываем историю группы беларусских психологов, принявших участие в пятидневном летнем тренинге в Сиракузах.

Подробнее Link arrow
Ознакомительная поездка в Бонн сотрудников Беларусской НГО

Ознакомительная поездка в Бонн сотрудников Беларусской НГО

Сегодня мы рассказываем об ознакомительной поездке в Бонн специалистов одной беларусской НГО сектора устойчивого развития. Целью мобильности было получить опыт немецких организаций.

Подробнее Link arrow
Беларусский врач на конгрессе психиатров в Берлине

Беларусский врач на конгрессе психиатров в Берлине

Сегодня мы рассказываем историю беларусского врача, который благодаря программе MOST+ посетил конгресс Немецкого сообщества психиатрии и психотерапии (DGPPN) в Берлине.

Подробнее Link arrow