27 ліст 2024

Запрашаем на прэзентацыю праграмы стажыровак для беларусаў і беларусак MOST

На анлайн-прэзентацыі праграмы, што адбудзецца 17 снежня 2024, можна даведацца пра магчымасці праграмы, умовы ўдзелу, a таксама задаць свае пытанні.

Запрашаем на прэзентацыю праграмы стажыровак для беларусаў і беларусак MOST

17 снежня 2024 а 18.00 па мінскім часе адбудзецца анлайн-прэзентацыя новай, чацвертай фазы праграмы MOST. Каманда праекта распавядзе, якія стажыроўкі падтрымлівае праграма, хто можа ўдзельнічаць і як падрыхтаваць паездку, прадэманструюць як аформіць заяўку. Акрамя таго, удзельнікі і ўдзельніцы івэнта змогуць атрымаць адказы на свае пытанні на сесіі Q&A напрыканцы прэзентацыі.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца да 16 снежня 2024 уключна. Анлайн-прэзентацыя пройдзе ў фармаце Zoom-вебінара, што дазваляе ўдзельнічаць ананімна. Вы таксама можаце пакінуць свае пытанні загаддзя ў форме рэгістрацыі, каманда праекта пастараецца адказаць на ўсе з іх падчас вебінара.

MOST – гэта праграма падтрымкі прафесійных паездак у краіны Eўрапейскага саюза для беларусаў і беларусак. Дзякуючы праграме беларусы і беларускі, незалежна ад краіны пражывання, могуць прайсці стажыроўку ў партнёрскай арганізацыі, паўдзельнічаць у канферэнцыі ці трэнінгу, абмяняцца досведам ды ўсталяваць новыя прафесійныя кантакты у адной ці некалькіх краін Еўрапейскага саюза. Заяўкі на прафесійныя паездкі прымаюцца бесперапынна да вясны 2027 года.

Больш падрабязна пра праграму стажыровак MOST тут.

Праграма MOST фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
#EU4Belarus #ЕсдляБеларусі

Больш Навінаў

MOST адкрывае прыём заявак на стажыроўкі ў ЕС для беларусаў і беларусак
28 каст 2024

MOST адкрывае прыём заявак на стажыроўкі ў ЕС для беларусаў і беларусак

Падрабязнасці Link arrow
MOST Launches New Call for Mobilities for Belarusians in EU Countries
28 каст 2024

MOST Launches New Call for Mobilities for Belarusians in EU Countries

Падрабязнасці Link arrow