23 студ 2025

Cектар “Устойлівае развіццё": пра што гэта і каму будзе цікава

Сёння падрабязна распавядаем пра адзін з тэматычных сектароў праграмы MOST — “Устойлівае развіццё”. Якая дзейнасць ўваходзіць у гэты сектар? Якія спецыялісткі і спецыялісты могуць падаваць заяўкі? Якія стажыроўкі па гэтай тэме ўжо ажыццявілі ўдзельнікі ды ўдзельніцы праграмы MOST? Адказваем на гэтыя пытанні.

Cектар  “Устойлівае развіццё": пра што гэта і каму будзе цікава

Якія сферы дзейнасці ўключае сектар “Устойлівае развіццё”?

  • Ахова прыроды і навакольнага асяроддзя

  • Аднаўленне і менеджмент прыродных тэрыторый

  • Праца з прадухіленнем і адаптацыяй да змянення клімата

  • Развіццё ўстойлівай гарадской мабільнасці 

  • Урбаністыка і ўстойлівае гарадское планаванне

  • Экалагічная архітэктура і будаўніцтва

  • Арганічная сельская гаспадарка

  • Зялёная энергетыка і тэхналогіі

  • Устойлівае ўпраўленне воднымі рэсурсамі

  • Упраўленне адкідамі 

  • Зялёны бізнэс і карпаратыўныя экалагічныя праграмы 

  • Менеджмент экалагічных праектаў

    Спіс не з'яўляецца поўным і можа ўключаць іншыя сферы дзейнасці, звязаныя з устойлівым развіццём і экалогіяй.


    Хто можа падаваць заяўкі па сектары “Устойлівае развіццё”?

  • Эколагі, прыродаахоўнікі

  • Менеджэры і менеджэркі экалагічных праектаў

  • Кансультанты па ўстойліваму развіццю

  • Архітэктары, урбаністы

  • Дызайнеры гарадскога асяроддзя

  • Фермеры

  • Кліматолагі, навуковыя супрацоўнікі ў галіне аховы прыроды, экалогіі

  • Эколагі ды экалагіні на прадпрыемствах

  • Спецыялісты па ўпраўленню адкідамі

  • Спецыялісты па ўпраўленню воднымі рэсурсамі

  • Спецыялісты аддзелаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці

  • Энергетыкі

  • Распрацоўшчыкі экалагічных тэхналогій, стартапаў

    Спіс не з'яўляецца поўным і можа ўключаць іншыя прафесіі, так ці інакш, звязаныя з устойлівым развіццём і экалогіяй.

Прыклады стажыровак па тэме “Устойлівае развіццё”

1) Беларускія навукоўцы прайшлі стажыроўку ў Федэральным агенцтвe па фізіцы і тэхніцы, што знаходзіцца ў Германіі. Асноўным фокусам была навуковая практыка ў лабараторыях акустыкі і фотаметрыі.

2) Беларуская спецыялістка па арганічнай сельскай гаспадарцы, дзякуючы праграме MOST, пабывала на найбуйнейшай выставе арганічнай прадукцыі Biofach, што адбываецца штогод ў нямецкім Нюрнбергу.

3) Адзін з беларускіх IT-стартапаў быў прэзентаваны на вялікія івэнце Web Summit ў Лісабоне ў Партугаліі. Тэматычны фокус стартапа быў сканцэнтраваны на ўстойлівай модзе.

4) Кансультантка па ўстойлівым развіцці здолела прайсці стажыроўку па праграме MOST не выходзячы з дому. Яна арганізавала сабе анлайн-стажыроўку ў галіне міжнародных стандартаў па справаздачах у тэме ўстойлівасці (Global Reporting Initiative).

Наступнай стажыроўкай па шматлікіх тэмах сектара "Устойлівае развіццё" можа стаць ваша — падавайцеся на праграму MOST!


Больш Навінаў

Куды паехаць: буйныя мерапрыемствы па псіхіятрыі і ментальнаму здароўю ў ЕС на 2025 год
27 студ 2025

Куды паехаць: буйныя мерапрыемствы па псіхіятрыі і ментальнаму здароўю ў ЕС на 2025 год

Падрабязнасці Link arrow
Куды паехаць: івэнты па журналістыцы (вясна 2025)
15 студ 2025

Куды паехаць: івэнты па журналістыцы (вясна 2025)

Падрабязнасці Link arrow