Новыя правілы разліку суткавых
Сябры, звярніце ўвагу! У сувязі з тым, што мы павялічылі максімальна дазволены тэрмін знаходжання ў стажыроўцы (да 90 дзён), разлік суткавых цяпер вядзецца іншым чынам.
Суткавыя цяпер выплачваюцца ў залежнасці ад колькасці начэй, праведзеных у паездцы па-за межамі месца жыхарства. Яны могуць выплачвацца толькі цалкам (іх не выплачваюць, напрыклад, за палову дня). Час у дарозе з'яўляецца часткай паездкі. Прымальна запытваць суткавыя і ў тых выпадках, калі для паездкі ў краіну стажыроўкі трэба правесці ноч у трэцяй краіне.
У выпадку, калі пражыванне і/або харчаванне прадастаўляюцца заяўніку бясплатна прымаючай арганізацыяй у ЕС або іншым бокам у краіне прызначэння, гэты аспект будзе разглядацца ў кантракце паміж заяўніком і камандай MOST+ і адпаведная сума будзе вылічвацца з памеру суткавых.
Для паездкі даўжэйшай за 14 дзён па адной краіне, суткавыя з 15-ай ночы разлічваюцца наступным чынам: велічыня дзеючых у адпаведных краінах ЕС суткавых Х 0,25 Х колькасць начэй у краіне прызначэння (удзельнікам доўгатэрміновых паездак прапануецца арганізаваць сабе эканомнае пражыванне, у тым ліку арэнду жылля, звярнуўшыся за падтрымкай да прымаючых арганізацыяў у ЕС, каб знайсці альтэрнатыву гасцініцы і г.д.).
У выпадку паездкі па некалькіх краінах, суткавыя залежаць ад колькасці начэй, праведзеных за адно наведванне у кожнай краіне.
Падрабязнасці чытайце ў нас на адмысловай старонцы ТУТ.