MOST адкрывае прыём заявак на стажыроўкі ў ЕС для беларусаў і беларусак
Беларусы і беларускі, якія жывуць у Беларусі ці іншых краінах, могуць падаць заяўку на стажыроўкі і іншыя прафесійныя візіты ў краінах Еўрапейскага саюза.
Прыём заявак на чацвёртую фазу праграмы (MOST IV) пачынаецца 29 кастрычніка 2024 і працягнецца да вясны 2027 года.
Каб падаць заяўку трэба быць спецыялістам ці спецыялісткай ў адной з шасці прафесійных сектароў.
Грамадства: грамадзянская супольнасць, правы чалавека і СМІ
Культура: культурныя і крэатыўныя індустрыі, турызм
Бізнес: малы, сярэдні, інавацыйны бізнес, у тым ліку IT
Адукацыя: нефармальная і неакадэмічная
Ахова здароўя: уключае медыцынскія прафесіі і прафесіі па догляду за хворымі
Устойлівае развіццё: напрыклад, ахова прыроды і навакольнага асяроддзя, арганічнае сельская гаспадарка, устойлівая энергетыка
Дзякуючы праграме MOST можна прайсці стажыроўку ў партнёрскай арганізацыі, паўдзельнічаць у канферэнцыі ці трэнінгу, абмяняцца досведам ці ўсталяваць новыя прафесійныя кантакты з калегамі ды калежанкамі ў краінах Еўрапейскага саюза.
Прафесійная паездка можа доўжыцца ад 3 да 90 дзён і ўключаць наведванне да троіх краін ЕС. Пры гэтым важна, каб краіна стажыроўкі адрознівалася ад краіны вашага пражывання. Вы можаце паехаць як індывідуальна, так і ў складзе групы да 5 чалавек.
Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу і падачу заявак тут.
Праграма стажыровак MOST фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
#EU4Belarus #ЕСдляБеларусі