15 студ 2025

Куды паехаць: івэнты па журналістыцы (вясна 2025)

Прадстаўляем падборку адметных мерапрыемстваў па журналістыцы, якія пройдуць у розных лакацыях ЕС гэтай вясной.

Куды паехаць: івэнты па журналістыцы (вясна 2025)

Праграма падтрымкі стажыровак MOST дазваляе беларусам і беларускам паўдзельнічаць у прафесійных івэнтах па ўсім Еўрапейскім саюзе. Галоўнае – выбраць карыснае для вас мерапрыемства і запоўніць заяўку не пазней чым за тры месяцы да івэнта. 

З дапамогай нашых экспертаў і экспертак, мы выбралі найбольш адметныя мерапрыемствы па журналістыцы, якія пройдуць у розных лакацыях ЕС вясной 2025 года.

Для сур’ёзнага прафесійнага апгрэйду раім звярнуць увагу на буйныя профільныя міжнародныя канферэнцыі. На івэнтах такога кшталту звычайна можна не толькі даведацца пра найважнейшыя актуальныя трэнды ў медыясферы, але і пазнаёміцца з калегамі з самых розных краін, наведаць практычныя воркшопы. Гэта сапраўды ўнікальныя магчымасці для прафесійнага развіцця і нэтворкінгу!

  • The Voices Festival, 28 лютага – 1 сакавіка, 2025, Заграб, Харватыя: https://voicesfestival.eu/ 

  • International Journalism Festival, 9 – 13 красавіка 2025, Перуджа, Італія: https://www.journalismfestival.com/
    Праграма будзе апублікаваная ў бліжэйшы час, але гэта самы буйны штогадовы фестываль журналістыкі, таму будзе надзвычай цікава і карысна 

  • World News Media Congress, 4 – 6мая  2025, Кракаў, Польшча: https://wan-ifra.org/events/world-news-media-congress-2025/
    Гэта мерапрыемства арыентаванае на выдаўцоў і рэдактароў, але будзе цікавым і для журналістаў.

Акрамя таго, раім прыглядзецца да міжнародных арганізацый, якія праводзяць прафесійныя мерапрыемствы для медыйшчыкаў, навучальныя праграмы ды азнаямленчыя візіты (study visits). Цяпер, у самым пачатку года, прапановаў па праграмах няшмат, але варта рэгулярна маніторыць сайты ды сацсеткі арганізацый. Таксама можна наўпрост напісаць у арганізацыю, якая вас зацікавіла, ліст з апісаннем індывідуальнага запыта на стажыроўку.

Звяртаем увагу, што праграма MOST падтрымлівае таксама і анлайн-стажыроўкі. У гэтым выпадку мы пакрываем выдаткі на аплату ўдзелу ў трэнінгах, анлайн-курсах, воркшопах. Вось цікавыя анлайн-івэнты ды навучальныя платформы, на якія варта звярнуць увагу журналістам ды медыйшчыкам.

  • Prague Media School: https://www.mediaschool.ai/training
    Ужо адкрыты папярэдні запіс на вясновы набор

  • Платформа з модульнымі курсамі на розныя тэмы для саманавучання практыкуючых журналістаў ад дацкай арганізацыі IMS (International Media Support): https://imslearn.org/#/lang?key=en 

  • Карысныя тэматычныя відэа-цьюторыялы ад European Journalism Centre: https://ejc.net/resources
    Бяспатна

Больш Навінаў

Куды паехаць: буйныя мерапрыемствы па псіхіятрыі і ментальнаму здароўю ў ЕС на 2025 год
27 студ 2025

Куды паехаць: буйныя мерапрыемствы па псіхіятрыі і ментальнаму здароўю ў ЕС на 2025 год

Падрабязнасці Link arrow
Cектар  “Устойлівае развіццё": пра што гэта і каму будзе цікава
23 студ 2025

Cектар “Устойлівае развіццё": пра што гэта і каму будзе цікава

Падрабязнасці Link arrow