Куды паехаць: буйныя мерапрыемствы па псіхіятрыі і ментальнаму здароўю ў ЕС на 2025 год
Прэзентуем падборку буйных мерапрыемстваў па псіхіятрыі і ментальнаму здароўю, што пройдуць у ЕС у 2025 годзе.

Для прафесінага развіцця ў любой сверы важна рэгулярна наведваць буйныя профільныя канферэнцыі ды кангрэсы —каб быць у трэндзе, абменівацца досведам з калегамі па ўсяму свету. А для тых, хто працуе ў сферы здароўя, гэта неабходнасць, бо на такіх мерапрыемствах можна раней за ўсё дазнацца пра новыя навуковыя даследванні, сучасныя падыходы да лячэння, навінкі фармакалогіі.
Экспертка па ахове здароўя праграмы MOST сабрала найбольш значныя еўрапейскія івэнты ў сферы псіхіятрыі і ментальнага здароўя, якія варта наведаць профільным спецыялістам у 2025 годзе.
1. 33 Еўрапейскі кангрэс псіхіятрыі /
33 European Congress of Psychiatry (EPA 2025)
https://epa-congress.org/
5—8 красавіка 2025
Мадрыд, Гішпанія
Тэма: Насустрач рэальным рашэнням у галіне псіхічнага здароўя/
"Towards Real-World Solutions in Mental Health"
Гэты кангрэс, арганізаваны Еўрапейскай псіхіятрычнай асацыяцыяй, будзе сканцэнтраваны на інтэграцыі навуковых вынікаў у клінічную практыку, а таксама на адукацыйных праграмах ды магчымасцяхналаджвання сетак паміж спецыялістамі ў галіне псіхічнага здароўя.
2. 35 Еўракангрэс для псіхіятраў і псіходлагаў/
35th Euro Congress on Psychiatrists and Psychologists (Euro Psychiatry 2025)
https://europe.psychiatryconferences.com/
16— 17 чэрвеня 2025
Франкфурт, Германія
Гэты кангрэс накіраваны на ўзаемадзеянне розных галінаў аховы псіхічнага здароўя і даследаванняў, аб'ядноўваючы псіхіятраў і псіхолагаў з усёй Еўропы.
3.21 Міжнародны кангрэс Еўрапейскага таварыства дзіцячай і падлеткавай псіхіятрыі /
21st International Congress of the European Society for Child and Adolescent Psychiatry (ESCAP 2025)
https://www.escap.eu/events/escap-2025-congress-in-strasbourg
29 чэрвеня— 1 ліпеня 2025
Страсбург, Германія
Тэма: "Beyond Nature & Nurture" / “Па-за межамі прыроды і выхавання”
ESCAP 2025 аб'яднуе колькасныя і якасныя даследаванні высокага ўзроўню, у тым ліку ў сферы сацыяльны навук, з акцэнтам на ранніх кар'ерах псіхіятраў і актыўным удзеле пацыентаў ды іх сем'яў.
4. 38 Кангрэс Еўрапейскага каледжа нейрапсіхафармакалогіі (ECNP) /
38th ECNP Congress
https://www.ecnp.eu/congress2025/ECNPcongress
11-14 кастрычніка 2025
Амстэрдам, Нідэрланды
Штогадовы кангрэс Еўрапейскага каледжа нейрапсіхафармакалогіі — гэта галоўная ў Еўропе навуковая сустрэча па даследаваннях хваробаў мозгу, якая прыцягвае псіхіятраў, неўролагаў, неўролагаў і псіхолагаў з усяго свету.
5. 20 Міжнародны форум па разладах настрою і трывожных разладах /
20th International Forum on Mood and Anxiety Disorders (IFMAD 2025)
https://ifmad.org/2025/
4—6 чэрвеня 2025
Будапешт, Венгрыя
IFMAD факусуюць на апошніх дасягненнях у лячэнні настрою і трывожных расстройстваў, забяспечваючы платформу для клініцыстаў і даследчыкаў для абмену ведамі і вопытам.
6. 15 Міжнародная канферэнцыя па раннім умяшанні ў псіхічнае здароўе /
15th International Conference on Early Intervention in Mental Health (IEPA 15)
https://iepaconference.org/iepa14/iepa15-landing-page-sign-up/
Верасень 2025
Берлін, Германія
Гэтая канферэнцыя, арганізаваная Міжнароднай асацыяцыяй ранняга ўмяшання і прафілактыкі ў галіне псіхічнага здароўя праводзіцца раз у два гады і прысвячаецца стратэгіям ранняга ўмяшання ў галіне псіхічнага здароўя, аб'ядноўвае даследчыкаў, клініцыстаў ды палітыкаў для абмеркавання дасягненняў і праблем у гэтай галіне.
Нагадаем, што праграма падтрымкі стажыровак MOST дазваляе беларусам і беларускам паўдзельнічаць у прафесійных івэнтах па ўсім Еўрапейскім саюзе. Галоўнае – выбраць карыснае для вас мерапрыемства і запоўніць заяўку не пазней чым за тры месяцы да івэнта.
Зычым поспехаў з заяўкай ды добрага ментальнага здароўя!
Больш Навінаў

