20 трав 2024

Два тыдні да дэдлайна падачы заявак!

Сябры, да дэдлайна падачы заявак на прафесійныя паездкі застаецца ўсяго толькі два тыдні! Ужо 03.06.2024 года а 15:00 па мінскім часе MOST+ спыніць прыём вашых анкетаў.

Два тыдні да дэдлайна падачы заявак!

Але ў вас яшчэ ёсць шанец: Знайдзіце партнёраў у краінах ЕС, атрымайце ад іх пацверджанне на ўдзел у стажыроўцы, воркшопе або мерапрыемстве і хуценька запаўняйце заяўку. Не забывайцеся толькі, што ўсе паездкі ў межах гэтай праграмы мусяць завяршыцца да 18-га жніўня 2024 года.


Нескладаныя правілы падачы можна спампаваць у нас на сайце па спасылцы ТУТ


Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

Больш Навінаў

Праграма MOST+ спыніла праём заявак!
03 чэрв 2024

Праграма MOST+ спыніла праём заявак!

Падрабязнасці Link arrow
7 дзён да канца прыёма заявак!
27 трав 2024

7 дзён да канца прыёма заявак!

Падрабязнасці Link arrow