10 жнів 2023
ДАПАМОГА З ПАДРЫХТОЎКАЙ ЗАЯЎКІ
Сябры, нагадаем, што MOST+ мае магчымасць дапамагчы вам з пошукам партнёрскай арганізацыі ў Еўрапейскім саюзе.
Калі вы хочаце ўдзельнічаць у стажыроўках або прафесійным абмене, выканаць усе ўмовы праграмы для атрымання гранта на такую паездку, але не маеце кантактаў у ЕС, не ведаеце як знайсці партнёра ці прымаючую арганізацыю, або нават не ўяўляеце ў якую краіну паехаць ці які фармат паездкі выбіраць, напішыце нам электронны ліст!
У ім падайце як мага больш падрабязнай інфармацыі пра сябе, свае кар'ерныя планы, свае прафесійныя мэты, пра тое, што вы чакаеце ад прафесійнай паездкі ў Еўрасаюз. Не забудзьцеся прымацаваць сваё рэзюмэ. Дашліце ўсё гэта па адрасе: infomobility@goethe.de, пазначыўшы ў тэме ліста "Matchmaking".
Звярніце ўвагу, што адсылаючы нам такі ліст, вы аўтаматычна пагаджаецеся з тым, што мы можам апрацоўваць вашы персанальныя дадзеныя і перасылаць іх трэцім асобам.
Мы накіруем гэты запыт беларускаму спецыялісту з вашага сектара, які падрыхтуе ліст з ідэямі і прапановамі для вашай паездкі і спіс магчымых партнёраў з краін Еўрасаюза. Адказ з такімі прапановамі вы атрымаеце праз некалькіх тыдняў.
Больш Навінаў
27 ліст 2024