27 трав 2024
7 дзён да канца прыёма заявак!
Увага! Праграма MOST+ спыняе праём заявак на падтрымку прафесійных паездак роўна праз 7 дзён!
У вас яшчэ ёсць шанец падацца да 3-га чэрвеня 2024 года а 15:00 па мінскім часе. Усе паездкі ў межах праграмы мусяць завяршыцца да 18-га жніўня 2024 года.
Усе падрабязнасці чытайце ў правілах, якія можна спампаваць па спасылцы ТУТ.
Але моцна не сумуйце, калі вы зусім не паспяваеце. Пасля таго, як гэта фаза праекта скончыцца, неўзабаве будзе распачатая новая. Яна будзе цягнуцца ажно 36 месяцаў. Новая праграма гэтак жа, як і цяпер, будзе падтрымліваць вашы прафесійныя паездкі ў краіны ЕС, будзе фінансавацца Еўрасаюзам і рэалізоўвацца Гётэ-Інстытутам.