Найбольш частыя пытанні

Хто можа ўдзельнічаць у праграме?

arrow

Каб удзельнічаць у праграме, вы павінны быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў, вы павінны быць спецыялістам, які працуе ў адным з шасці сектароў (грамадства, культура, бізнес, адукацыя, ахова здароўя, устойлівае развіццё). Не могуць удзельнічаць у праграме грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЕС.

Ці могуць грамадзяне Расеі ўдзельнічаць у праграме?

arrow

Не, не могуць. Да ўдзелу ў праграме дапускаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Ці могуць часова беспрацоўныя ўдзельнічаць у праграме?

arrow

Так, такая заяўка можа быць прынята, калі ў ёй указваецца, што заяўнік цяпер з'яўляецца беспрацоўным, аднак ужо валодае прафесійным досведам (які адлюстраваны ў прадстаўленым рэзюмэ), і што мэты запланаванай стажыроўкі адпавядаюць прафесіі заяўніка. Калі вы часова страцілі працу, то паспяховая стажыроўка ў ЕС можа дапамагчы вам павысіць вашыя кампетэнцыі, пашырыць сетку прафесійных кантактаў, і такім чынам павысіць вашу канкурэнтаздольнасць на рынку працы. 

Ці мае значэнне месца працы заяўніка пры разглядзе заяўкі? Ці могуць падаваць заяўку беларусы, якія працуюць у ЕС, ці абавязкова быць працаўладкаваным у Беларусі?

arrow

У праграме MOST+ няма абмежаванняў, якія датычыліся б месца працы заяўніка. Падаць заяўку могуць беларускія спецыялісты, якія працуюць у любой краіне.

Мне трэба мець зарэгістраваны бізнес або працаваць у кампаніі, каб падаць заяўку на мабільнасць MOST+ у бізнес-сектары?

arrow

Такіх патрабаванняў увогуле няма. Вы нават можаце быць часова беспрацоўным і падаць заяўку на мабільнасць MOST+ у бізнес-сектары. Усё, што вам трэба, гэта мець значны досвед працы, які мае дачыненне да сектара, на які вы прэтэндуеце, і да мэты мабільнасці.

Калі я грамадзянін(-ка) Беларусі, але маю бізнэс у іншай краіне, і жыву там (від на жыхарства), ці магу я падаць заяўку?

arrow

Так, вы як грамадзянін(-ка) Беларусі маеце права падаваць заяўку для ўдзелу ў праграме, незалежна ад таго, дзе вы зараз пражываеце, працуеце ці вядзецё бізнес.

Ці могуць навукоўцы атрымаць грант па гэтай праграме? Напрыклад, ці можна атрымаць фінансаванне для навуковай працы ў архівах Кракава і Вільні? Ці можна ўдзельнічаць у MOST+ для даследавання гістарычных матэрыялаў у архівах?

arrow

Праграма MOST+ не прызначана для падтрымкі навуковых ці даследчых праектаў. Еўрапейскі саюз стварыў асобную праграму для вучоных, даследчыкаў і навуковых работнікаў: праграму SALT (Support for Advanced Learning and Training) (Email: eu4belarus.info@gmail.com ; Website: https://eu4belarus.info/). 

Але, калі такое даследаванне наўпрост звязана з метадамі, якія прымяняюцца аплікантам у сваёй прафесійнай дзейнасці (напрыклад, маркетынгавае даследаванне), MOST+ можа разгледзець такую заяўку. Напрыклад, MOST+ можа разгледзець заяўку ад архіварусаў, якія жадаюць азнаёміцца з перадавым еўрапейскім досведам і метадалогіяй сваіх калег у ЕС. Гэта значыць, запланаваная стажыроўка мусіць быць накіраваная на набыццё канкрэтнага практычнага досведа работы або азнаямлення з метадалогіяй, а не на чыста навуковыя даследаванні.

Ці могуць дзяржаўныя служачыя ўдзельнічаць у праграме?

arrow

Не, у праграме MOST+ не могуць удзельнічаць дзяржаўныя служачыя, прадстаўнікі цэнтральных або мясцовых органаў улады і іншых урадавых арганізацыяў. Дзяржаўным служачым, якія жадаюць атрымаць грант на стажыроўку, трэба звярнуцца ў іншыя праграмы.

Ці можна падаць заяўку, знаходзячыся ў дакрэтным адпачынку?

arrow

Так, можна.

Хто такі прафесіянал або спецыяліст?

arrow

Згодна нашым крытэрам, прафесіянал (або спецыяліст) - гэта асоба ва ўзросце ад 18 гадоў, якая рэгулярна займаецца пэўнай прафесійнай дзейнасцю (г.зн. не ў якасці хобі) і не ўцягнута ў навучальны цыкл.