Найбольш частыя пытанні

Ці можа зарэгістраваны ў ЕС філіял беларускай ці арганізацыі лічыцца еўрапейскай прымаючай арганізацыяй ці партнёрам?

arrow

З юрыдычнага пункту гледжання філіял беларускай арганізацыі або фірмы, зарэгістраваны ў дзяржаве ЕС, можа выступаць у якасці прымаючай арганізацыі. Але праграма MOST+ накіравана на тое, каб спецыялісты з Беларусі атрымалі магчымасць азнаёміцца з досведам калег у ЕС і пашырыць свае прафесійныя кантакты. Мы раім выбіраць прымаючыя арганізацыі, якія дадуць магчымасць заяўніку атрымаць досвед, непасрэдна звязаны з традыцыямі дзяржаў-членаў ЕС.

Ці дапаможа MOST+ знайсці адну або некалькіх прымаючых арганізацый/партнёраў у ЕС?

arrow

MOST+ не валодае рэсурсамі і кампетэнтнасцю для аказання падтрымкі ў пошуку партнёраў у 27 дзяржавах-членах ЕС у шасці заяўленых сектарах. Мы не можам аказваць сістэматычную падтрымку па пошуку партнёраў у ЕС. Таму мяркуецца, што заяўнікі самастойна або з дапамогай знаёмых з ЕС прааналізуюць існуючыя магчымасці, знойдуць аднаго або некалькіх партнёраў і самі падрыхтуюць план сваёй стажыроўкі. Праграма MOST+ будзе рэгулярна публікаваць інфармацыю пра мерапрыемствы і іншыя існуючыя ў ЕС магчымасці на сваім сайце і ў сацыяльных сетках.

За які час да запланаванай паездкі я мушу падаць заяўку?

arrow

Кандыдатам рэкамендуецца падаваць заяўку як мінімум за два месяцы да пачатку іх паездкі. Гэта звязана з тым, што працэс апрацоўкі заяўкі і атрымання візы ў дзяржаву ЕС патрабуе часу. Калі апліканту патрэбна віза для паездкі ў ЕС, спатрэбіцца тры месяцы.

Я працую ў заапарку і забяспечваю там догляд, харчаванне і стараюся палепшыць асяроддзе для жывёл. Ці будзе мая заяўка прынятая MOST+ з улікам майго прафесійнага сектара? Калі так, можа хто-небудзь дапамагчы мне знайсці некалькіх партнёраў з ЕС?

arrow

Нягледзячы на тое, што MOST+ не ахоплівае прафесіяналаў, якія даглядаюць жывёл (ветэрынараў або персанал заапаркаў), выглядае, што вы можаце паспяхова падаць заяўку на мабільнасць у сектары ўстойлівага развіцця. У прыватнасці, Мэты ўстойлівага развіцця 13 і 15, якія тычацца «зменаў клімату» і «жыцця на сушы». MOST+ прадугледжвае дапамогу па пошуку партнёраў для тых, хто жадае падаць заяўку на прафесійную мабільнасць, але не мае неабходных кантактаў у ЕС. Таму мы рэкамендуем вам ліставаць нам на infomobility@goethe.de, указаўшы як мага больш падрабязных звестак пра вашу магчымую паездку (мэты, тып мабільнасці, краіна прызначэння, чаканыя вынікі ад паездкі ў ЕС). Затым, мы перадашлем ваш ліст беларускаму эксперту высокага ўзроўня ў сектары ўстойлівага развіцця, які вывучыць ваш запыт, дасць рэкамендацыі і прапануе магчымых партнёраў з ЕС. Гэта, несумненна, павялічыць вашыя шанцы якасна запоўніць заяўку на GAP і атрымаць права на мабільнасць у ЕС у вашым прафесійным сектары.

Наколькі паспяховай з'яўляецца візавая падтрымка, якую ладзіць MOST+?

arrow

За першыя 8 месяцаў з моманту запуску праграмы, MOST+ дасягнуў даволі высокага ўзроўню станоўчых рашэнняў па выдачы візаў. Заяўнікі праграмы MOST+, якія пражываюць у Беларусі і падаюцца на візу, звычайна, карыстаюцца "асобным калідорам" у візавых аддзеламі амбасадаў некаторых краін Еўрапейскага саюза. Звярніце ўвагу, што калі ваша заяўка на атрыманне візы патрабуе паездкі ў Маскву, гэтыя выдаткі будуць пакрытыя MOST+ у памеры, эквівалентным 150 €. MOST+ таксама будзе падтрымліваць візавыя заяўкі, пададзеныя беларускімі спецыялістамі, якія пражываюць за межамі Беларусі, а не ў краінах Шэнгенскай зоны, але ўзровень паспяховасці выдачы віз там ужо не такі высокі.

Калі мая мабільнасць заключаецца ва ўдзеле ў канферэнцыі, прадугледжваецца, што я буду ўдзельнічаць у якасці дакладчыка ці магу быць проста слухачом?

arrow

Актыўны ўдзел у канферэнцыі ў якасці дакладчыка дапамагае атрымаць больш высокі бал, чым просты пасіўны ўдзел на этапе ацэнкі заяўкі на мабільнасць экспертным журы. Аднак удзел у якасці спікера не з'яўляецца абавязковай умовай.

Я хацеў бы падаць заяўку на атрыманне гранта на мабільнасць MOST+, якая заключаецца ў запрашэнні ў Беларусь спецыялістаў з ЕС. Курсы або канферэнцы з імі маглі б прынесці карысць вялікай колькасці беларускіх спецыялістаў.

arrow

Правілы MOST+ дазваляюць запрашаць спецыялістаў з ЕС для сустрэчы з беларускімі калегамі, якія знаходзяцца ў Беларусі. Аднак такая мабільнасць у Беларусь можа адбыцца толькі пасля візіту ў ЕС беларускіх прафесіяналаў. Праект у першую чаргу мусіць садзейнічаць мабільнасці беларускіх спецыялістаў у краіны Еўрасаюза. Візіты прафесіяналаў ЕС у Беларусь павінны кансалідаваць і зрабіць устойлівымі мабільнасці, якія пачаліся ў Еўрапейскім саюзе.

Ці абавязкова знайсці партнёраў у ЕС да таго, як падаваць заяўку?

arrow

Каб падаць заяўку, вы павінны мець кантакт хаця б з адной арганізацыяй у ЕС, і ўзгадніць з ёй план дзеянняў на перыяд вашай паездкі. Важным вынікам праграмы лічыцца з'яўленне пасля паездкі доўгатэрміновых партнёрскіх адносін паміж беларускім спецыялістам і адной ці некалькімі арганізацыямі ў ЕС.

Якую мінімальную колькасць кантактаў (сустрэч) неабходна зладзіць у межых планаванай паездкі?

arrow

Колькасць кантактаў можа быць любой. Пры гэтым бенефіцыярам праекта прапануецца скарыстацца паездкай для пашырэння сеткі сваіх прафесійных кантактаў у ЕС. Большае значэнне маюць якасныя кантакты, якія будуць падтрымлівацца пасля завяршэння паездкі і прывядуць да стварэння трывалых партнёрскіх адносін, а не шматлікія павярхоўныя знаёмствы.

Як мне знайсці кампанію, дзе я мог бы правесці стажыроўку ў бізнес-сектары, праз якую я мог бы прэтэндаваць на грант мабільнасці MOST+?

arrow

З добрай рэпутацыяй беларускіх прафесіяналаў і кантактамі, якія вы ўжо маеце за мяжой, не павінна быць занадта складана знайсці кампанію з Еўрасаюза, якая гатовая прыняць вас у якасці стажора, тым больш, што вы не чакаеце ніякага заробку, з'яўляючыся атрымальнікам гранта MOST+. Калі ў вас няма кантактаў, добрай манерай развіць прафесійную сетку будзе ўдзел у міжнародным з'ездзе ў вашай бізнес-галіне ў ЕС. Пасля гэтага досведу вы стварылі б аснову вашай прафесійнай сеткі і змаглі б падаць заяўку на другую мабільнасць, якая магла б заключацца ў стажыроўцы ў кампаніі, з якой вы ўсталявалі кантакт на канферэнцыі.

Як падаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі, калі яшчэ не пачалася рэгістрацыя на яе?

arrow

Гэта праўда, што падаваць заяўку патрэбна ПЕРАД рэгістрацыяй на канферэнцыю або любы іншы івэнт, бо прафінансаваць рэгістрацыйны ўнёсак MOST+ можа толькі ПАСЛЯ таго, як заяўка будзе ўхваленая і дамова паміж заяўніком і праграмай будзе падпісаная. У такой сітуацыі, каб прадэманстраваць MOST+, што вы маеце партнёра з ЕС, можна прадаставіць скрыншоты ліставання з адміністратарам канферэнцыі або, пры адсутнасці такой перапіскі, прынамсі - скрыншоты старонак вэбсайта гэтага мерапрыемства, на якіх пазначана праграма канферэнцыі або ўмовы рэгістрацыі.

Ці магу я падаць заяўку на мабільнасць, якая прадугледжвае моўны курс або ўніверсітэцкі курс?

arrow

Праграма MOST+ не прадугледжвае ўдзел у моўных курсах. Еўрапейскі саюз фінансуе іншыя праграмы, якія прапануюць пакрываць навучанне мовам, ІТ і інш. Аднак, універсітэцкія курсы тэарэтычна не выключаюцца з відаў мабільнасці, якія могуць быць падтрыманыя праграмай MOST+. Мабільнасць можа заключацца ў прафесійнай падрыхтоўцы, якую прапануе ўніверсітэт, умацоўваючы прафесійныя навыкі заяўніка. Тым не менш, праграма SALT больш арыентавана на прадастаўленне акадэмічнай падрыхтоўкі, чым MOST+.

Ці можа MOST+ пакрыць выдаткі, панесеныя яшчэ да падачы заяўкі на мабільнасць?

arrow

MOST+ не можа пакрыць выдаткі, панесеныя да афіцыйнага зацвярджэння заяўкі. То бок да падпісання пагаднення паміж заяўніком і праграмай.